![]() |
![]() |
Памяць і рэпрэсіі БелаПАН ад 14 жніўня маю ўвагу прыцягнула кароткае паведамленне: супрацоўнікі Брэсцкай таможні канфіскавалі ў актывіста апазіцыі Садоўскага дыск з інфармацыяй пра сталінскія рэпрэсіі, з творамі Васіля Быкава і матэрыяламі кампаніі ў абарону правоў на свабоду сумлення. У складзе групы маладых палітыкаў Садоўскі ехаў у Польшчу для ўдзелу ў семінары «Перспектывы хрысціянскай дэмакратыі ва Усходняй Еўропе». Пратрымалі яго ... Болей »
Імя ім — легіён Здаецца, яшчэ ніколі з такой відавочнасцю і гучнасцю ў Беларусі не супадалі дзве хвалі рэпрэсій — супраць апазіцыянераў і супраць людзей сістэмы. Прычым пад другую хвалю трапілі кіраўнікі той самай падсістэмы, якая канструявала, узбуджала і падтрымлівала хвалю першую. Арышты апазіцыянераў зрабіліся ўжо з’явай паўсядзённай. Большая частка грамадства пра іх нават не ведае. Другія — прызвычаілася. „Мо, так і трэба”, — мярку... Болей »
Аляксандр Казулін: „Веру ў жыццё і свабоду” 13 ліпеня споўніўся роўна год з дня вынясення кандыдату ў прэзідэнты на выбарах 2006 года, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), прафесару Аляксандру Казуліну прысуду пра зняволенне на пяць з паловай гадоў. Арыштаваны ён быў 25 сакавіка падчас мірнай дэманстрацыі. Прысуд яму па штучна прыцягнутых абвінавачваннях прагрэсіўная грамадскасць свету лічыць палітычна матываваным і ... Болей »
Янка Купала.125 7 ліпеня... Хацеў напісаць, што краіна адсвяткавала дзень нараджэння Янкі Купалы. Але так не адбылося. Святкавалі і адзначалі. Але кропкава, лакальна. І па розныя бакі, дзякуй богу, пакуль што не барыкад: асобна — улада, асобна — дэмакратычная грамадскасць, апазіцыя. І прыцішана. Так прыцішана, што пераконваешся ў думцы — знарок і свядома. Ва ўсялякім разе — у афіцыйнай прасторы. Ні табе спецыяльных выпускаў газет і часо... Болей »
Што адсвяткавалі? Вось і адсвяткавалі дзень 3 ліпеня. З вайсковым парадам, маршам спартоўцаў, феерверкамі, канцэртамі, гуляннямі. З чаркай і шкваркай. З масавым зыходам гараджан на прыроду, на дачы, у вёскі. Працоўны панядзелак, што ўбіўся паміж суботай-нядзеляй і 3-м ліпеня, перанеслі, і атрымаўся доўгі выходны. На радасць усім. Усё як мае быць — свята ёсць свята. Але што ж святкавалі, які дзень? З 1944 года дзень 3 ліпеня быў адзначан... Болей »
„Белая Русь” ці дэмакратычная Беларусь? На фоне летняй спёкі, летніх адпачынкаў і, адпаведна, палітычнага зацішша, уражвае гарачая, гучная і масавідная кампанія па стварэнню новага грамадскага патрыятычнага аб’яднання „Белая Русь”. І дзіўная рэч: падчас імпрэз новастворанай арганізацыі каналізацыя не рвецца, электрычнасць не выключаецца, сігналаў пра замініраванне не паступае, АМАП не пільнуе ўдзельнікаў на падыходах. Такой свабоды для ... Болей »
Дата 22 чэрвеня 1941 года Калі мы вызначаліся з фарматам калонкі рэдактара, нам вельмі не хацелася, каб яна прымяркоўвалася да пэўных дат. Але як прамінуць гэты дзень — 22 чэрвеня? 22 чэрвеня 1941 года. Страшная дата. Тры гады запар гэта была дата пачатку вайны ў рамках вайны. Пракляты дзень жудаснай трагедыі, бяды і смерці. І кожны той ваенны год быў даўжэй за век. Выжыць і перамагчы — надзея, малітва мільёнаў чатыры гады запар. І толь... Болей »
Дзяржаўнасць і дэмакратыя Мы жывем у сваім часе і не надта задумваемся, у якой гістарычнай плыні апынуліся, куды яна нас нясе, як утрымацца на плаву. Кожнаму з нас, краіне. Даўно заўважана са з’едлівым сарказмам: гісторыя вучыць толькі аднаму, што яна нічому не вучыць. Можа, тое і нармальна, але толькі не для палітыкаў любога гатунку — афіцыйнага ці апазіцыйнага. Гістарычная плынь не ёсць няўмольны рок. Яна — не больш як тэндэнцыя, а на... Болей »
Альтэрнатыва для Беларусі У гісторыі не так і часта ўзнікаюць сітуацыі альтэрнатыўнага выбару. Раздарожжа, з якога краіна можа рушыць ці то ў адзін бок, ці то ў другі. Да развіцця ці застою, а мо і катастрофы. Да свабоды і дэмакратыі ці таталітарызму. Да сцвярджэння ў якасці суверэннай дзяржавы ці інкарпарацыі ў склад суседняй. 1917–1920 гады давалі, здавалася, рэальную перспектыву прарыву да незалежнасці і дэмакратыі. Хаця і ў драматыч... Болей »
Водбліскі вайны Падумалася, што на ўсім Маім жыцці ляжыць водбліск Вайны. Радасці і самоты, Упэўненасці і трывогі, Веры ў непахісныя ісціны і Пераасэнсавання іх. І светлай Павагі-памяці да франтавікоў. Праз усе мае гады, на розных Віражах пасляваеннай Афіцыйнай версіі гісторыі Вялікай айчыннай. Яно і не дзіўна: бацька — франтавік, што прайшоў усю вайну ў пяхоце, на перадавой, з шасцю перапынкамі на шпіталі пасля раненняў (і сёмым праз п... Болей »