![]() |
![]() |
У ВНУ краіны будзе скарочаны шэраг спецыяльнасцяў, і перадусім тых, на якіх рыхтуюць адмыслоўцаў у галіне беларускай мовы. У Міністэрстве адукацыі тлумачаць гэта незапатрабаванасцю такіх адмыслоўцаў Многія лічаць, што скарачэнне навучання па беларускамоўных спецыяльнасцях сведчыць пра катастрафічны стан беларускай мовы і сярэдняй адукацыі агулам. Шэраг спецыяльнасцяў па беларускай філалогіі і журналістыцы будзе скасаваны ў Педагагічным ... Болей »
Па даручэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ваш пісьмовы зварот аб ушанаванні імя Якуба Коласа ў г. Пінску разгледжан у аблвыканкаме. Па выніках разгляду паведамляем наступнае. У цяперашні час на будынку былога рэальнага вучылішча, размешчанага па вул. Чыгуначнай, 25 у г. Пінску, у якім выкладаў Я. Колас вядуцца рамонтныя работы. Мемарыяльная дошка з будынка знята і знаходзіцца на захаванні. Пасля заканчэння рамонтных рабо... Болей »
Закон "Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб" ступіў у сілу 22 студзеня 2012 г., паведамляе БЕЛТА. Закон рэгулюе пытанні. якія тычацца зваротаў у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і да індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод іншых Закон утрымлівае патрабаванне, каб адказы накіроўваліся заяўніку на мове звароту. Падаць зва-рот грамадзянін можа на адной з дзяржаўных моў - беларускай або рускай. Ініцыятарам гэтых новаўвядзенняў было ГА ... Болей »
Белтэлерадыёкампанія плануе ў сярэдзіне сакавіка 2012 года ў тэставым рэжыме запусціць канал беларускай культуры «Беларусь-3». Пра гэта паведаміў Генадзь Давыдзька. Чакаецца, што ўжо ў кастрычніку ён увойдзе ў абавязковы пакет кабельных аператараў. Гэта беларускамоўны тэлеканал, дзе будзе прадстаўлена лепшая дакументалістыка, гістарычныя фільмы, дасягненні сусветнага кінематографа, дубляваныя на беларускую мову, ток-шоў культуралагічнаг... Болей »
Пры арганізацыі падпіскі на газету “Наша слова” чытачы просяць публікаваць у газеце мастацкія творы для дзяцей. Такая просьба паступіла ад новага падпісчыка на газету В.У. Малочкі. Каб задаволіць пажаданні чытачоў, Салігорская арганізацыя ГА ТБМ прапануе: 1. Адкрыць у газеце “Наша слова” літаратурную старонку кшталту Літаратурнага праекта ў газеце “Новы Час”, а для дзяцей — спецыяльны раздзел з назвай “Раніца”. Такім чынам мы пакрыем то... Болей »
Вынікі сацыялагічнага апытання, замоўленага СБП, каб высветліць, што, колькі і на якой мове чытаюць нашы суайчыннікі, выклікалі розгалас. Адно з меркаванняў размясціў у сваім блогу крытык Павел Абрамовіч: - Саюз беларускіх пісьменнікаў замовіў сацыялагічнае апытанне, па выніках якога высветлілася: 82% чытаюць кнігі на рускай мове і толькі 13,8% — па-беларуску. Пры гэтым 70% не ведаюць ніводнага сучаснага пісьменніка. Чаму такія вынікі? ... Болей »
Удзельнікі паэтычнага тэатра АРТ.С тры гады таму вырашылі стварыць беларускі жывёльны каляндар. Першы, 2009, год быў названы годам божай кароўкі, пасля быў год зялёнай жабкі. Год, які сышоў, 2011, - стаў годам вогненнага вожыка. А цяпер абралі арэхавую вавёрку. Збіраюцца з гэтай нагоды творцы і даказваюць сваю любоў да гэтай жывёлы, што яна вартая таго, каб у нас быў яе год. Гэты праект, які разлічаны на 12 гадоў, называецца "Святкуйма ... Болей »
175-гадоў з дня нараджэння Валерыя Ўрублеўскага. Валеры Антоні Ўрублеўскі (27 снежня 1836 - 5 жніўня 1908) — дзеяч беларускага, польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Нарадзіўся ў мястэчку Жалудок Лідскага павету у сям'і безмаянтковага шляхціца Антона Ўрублеўскага і Разаліі з роду Юраўскіх. Бацька яго працаваў лесніком, потым скарбнікам у графа Тызенгаўза. Скончыўшы ў 1853 годзе Віленскую гімназію, паступіў у Пецярбурскі лясны інс... Болей »
18 снежня ва ўзросце 75 гадоў памёр першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі Вацлаў Гавел. Вацлаў Гавел атрымаў вядомасць у шасцідзясятыя гады як драматург і літаратурны крытык. Пасля падзей Пражскай вясны 1968 года далучыўся да апазіцыі, публікаваўся ў асноўным за мяжой, неаднаразова арыштоўваўся ўладамі. У 1989 годзе Гавел быў адным з ініцыятараў стварэння «Грамадзянскага форуму», які стаў галоўнай апазіцыйнай сілай у Чэхіі. На сумесным пас... Болей »
10 снежня ў Менску прайшоў XVI з'езд Саюза беларускіх пісьменнікаў. На момант пачатку з'езду зарэгітравалася 219 чалавек з 400 з нечым сяброў Саюза. У зале - Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў. Мікола Аўрамчык, Аляксандр Фядута, Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк. Адам Мальдзіс, Валер Санько. Віктар Шалкевіч і яшчэ многія знакамітыя і слынныя творцы Зямлі Беларускай. Сярод ганаровых гасцей амбасадар Швецыі Стэфан... Болей »