Зубэрбір А., Ці ведаю, у што веру

Ці ведаю, у што веру

Зубэрбір А.

Ксёндз Анджэй Зубэрбір, прафесар дагматычнай тэалогіі ў Духоўнай семінарыі ў Кельцах і ў Акадэміі Каталіцкай Тэалогіі ў Варшаве. Ён аўтар шматлікіх публікацый, якія датычаць хрысціянскай веры і жыцця. Сярод іх - «Тэалогія сёння» (Катавіцы, 1975), «Веру» (Катавіцы, 1979, Парыж, 1983), «Калі заняў з імі месца за сталом». Кс. А. Зубэрбір — рэдактар і сааўтар двухтомнага «Тэалагічнага слоўніка» (Катавіцы, т.1,1985, т.2,1989), а таксама ілюс... Болей »


Вэйн Поль, Ці верылі грэкі ў свае міфы

Ці верылі грэкі ў свае міфы?

Эсэ пра стваральнае ўяўленне

Вэйн Поль

У кнізе сучаснага французскага аўтара, спецыяліста ў антычнай гісторыі, прафесара ў Калеж дэ Франс Поля Вэйна (нар. у 1930 г.) разглядаецца пытанне аб тым, што сабой уяўляе праўда, і робіцца выснова, што паняцце праўды змяняецца з цягам часу, будучы плёнам пэўных праграмаў, якія самі з'яўляюцца плёнам стваральнага ўяўлення. Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй філасофіі, а таксама філасофіяй гісторыі і сацыялогіі. Болей »


Кудравец Анатоль, Цімох і Анюта

Цімох і Анюта

Апавяданні

Кудравец Анатоль

"Ката Анюце прынесла пад Новы год цётка Галя — тая, што жыве цераз дарогу, за каналам. Гэта быў звычайны сіямскі кот - беленькі, з цемна-рудымі мецінамі на вушах і хвасце, з чыстымі ўльтрамарынавамі вочкамі." Болей »


Мартысевіч Марыя, Цмокі лятуць на нераст

Цмокі лятуць на нераст

эсэ ў вершах і прозе

Мартысевіч Марыя

Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”. Болей »


Брыль Янка, Цуды ў хаціне

Цуды ў хаціне

Апавяданні

Брыль Янка

Творы народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага майстра роднага слова Янкі Брыля, якія ўключаны ў гэты зборнік, выдаваліся раней. Яны знайшлі ў чытачоў шырокі водгук своеасаблівай аўтарскай адметнасцю, душэунай дабрынёй і мудрасцю. Болей »


Гаспадыніч Павел, Цэзар будзе жыць

Цэзар будзе жыць

Гаспадыніч Павел

Падзеі рамана Паўла Гаспадыніча “Цэзар будзе жыць” разгортваюцца ў сучасным Менску. Лірычны герой твора адчувае сябе нашчадкам Цэзара, які вядзе барацьбу не толькі з няздарнымі літаратурнымі паплечнікамі, але і з самім сабой. Экспрэсіўныя карціны перамяжоўваюцца лірычнымі развагамі, але гэта не перашкаджае чытачу разам з аўтарам перажываць у самыя напружаныя непрадказальныя моманты аповеду. Болей »


Астравец Сяргей, Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999

Астравец Сяргей

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць па... Болей »


Трацэўскі Уладзімір, Цэрквы-крэпасці ў Сынковічах і Малым Мажэйкаве, 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае

Цэрквы-крэпасці ў Сынковічах і Малым Мажэйкав...

Трацэўскі Уладзімір

Сярод нешматлікіх архітэктурных помнікаў XV—XVI стагоддзяў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі, асаблівае месца займаюць цэрквы-крэпасці ў вёсках Сынковічы Зэльвенскага і Малое Мажэйкава Лідскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Гэтыя ўнікальныя збудаванні, якія адрозніваюцца самабытнасцю і завершанасцю архітэктурных формаў,— сведкі грозных гістарычных падзей. Пастаянныя агрэсіі знешніх ворагаў, а таксама ўнутраныя спрэчкі паміж князямі і... Болей »


Цябе, Божа, хвалім

Цябе, Божа, хвалім

Для вернікаў

Зьмешчаныя ў гэтым выданьні тэксты Боскай Літургіі між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага і Абедніцы прыстасаваны для патрэбаў вернікаў. Прапануецца для выкарыстаньня падчас набажэнтваў у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Болей »


Бусел М., Чаго чакаць беларусам ад Расеі

Чаго чакаць беларусам ад Расеі

Бусел М.

3 усіх краін сьвету толькі Расея вуснамі сваіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў заявіла свае прэтэнзіі на нашу Радзіму. Яны непрыхавана і прама заявілі, што ім патрэбна Беларусь, каб аднесьці расейскую мяжу на 700 кіламетраў на захад, ім патрэбна Беларусь, каб мець беспасярэдні транспартны калідор на захад. Гэта шчырыя каланіяльныя прэтэнзіі таго ж кшталту, што і славутае "прасяканне акна ў Еўропу", "уз'яднанне славян", "дбанне пра прагрэ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245]   Наступная   Апошняя