Гюле Павел, Мэрсэдэс-Бэнц

Мэрсэдэс-Бэнц

Раман. Апавяданні

Гюле Павел

Павел Гюле (1957) — адзін з найцікавейшых і найбольш чытаных пісьменьнікаў Польшчы. Ляўрэат шматлікіх літаратурных прэміяў і ўзнагародаў. Аўтар раманаў «Вайзэр Давідэк» (1987), «Кастарп» (2004) і «Таемная вячэра» (2006), некалькіх зборнікаў апавяданьняў: «Апавяданьні на час пярэбараў» (1991), а таксама паэтычнага зборніка «Вершы» (1994). У гэты зборнік увайшлі раман «Мэрсэдэс-Бэнц» (2001) і некалькі найлепшых апавяданьняў Паўла Гюле. Болей »


Акудовіч Валянцін, Мяне няма

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека

Акудовіч Валянцін

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту ве... Болей »


Зямчонак Іосіф, Мястэчка пры гасцінцы

Мястэчка пры гасцінцы

Старонкі гісторыі Варапаева і бліжайшых населеных пунктаў

Зямчонак Іосіф

Гістарычны нарыс Варапаева і яго ваколіц складаецца з уводзін, сямі разделаў, заключэння, спіса неабгрунтавана рэпрэсіраваных і фотопракладання. Назвы разделаў адпавядаюць іх зместу. Работа выканана на багатай крыніцазнаўчай базе. Пры яе напісанні аўтар выкарыстаў архіўныя матэрыялы, зборнікі дакументаў і матэрыялаў, зарубежную літаратуру, манаграфічныя выданні. Болей »


Мястэчкі Беларусі ў XV- пачатку XX ст.

Мястэчкі Беларусі ў XV- пачатку XX ст.

Метадычныя рэкамендацыі па спецкурсу

Выданне змяшчае тэматыку і планы заняткаў па спецкурсу, крыніцы і літаратуру, метадычныя рэкамендацыі па іх вывучэнню. Прапануюцца тэмы рэфератаў, пытанні да самакантролю. Болей »


Лукша Уладзімір, Мясцінамі Міцкевіча

Мясцінамі Міцкевіча

Лукша Уладзімір

"Каб любіць Беларусь сваю родную, трэба ў розных краях пабываць... Словы з добра вядомай песні прыходзяць на ўспамін калі крочыш сцежкамі роднага краю. Падарожнічаць мне даводзіцца шмат. Вось і нядаўна я наведаў Навагрудак. Знаёмства пачыналася з літаратурнага музея Адама Міцкевіча што знаходзіцца ў цэнтры горада, з Замкавай гары адкуль адкрываюцца далягляды Навагрудчыны". (Ул. Лукша) Болей »


Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі

Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гістор...

Мясцовыя выбары 2003 году, як любая важная падзея ў палітычным жыцьці краіны, маюць як кароткатэрміновыя, так і сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы. З аднаго боку, пры цьвярозым падыходзе яны даюць уяўленьне аб цяперашнім стане палітычнай сцэны краіны, аб палітычных капіталах яе асноўных актараў і ўзроўні сацыяльнага даверу да іх. З другога, досьвед выбараў палітычныя сілы выкарыстоўваюць для ўдакладненьня ўяўленьня пра саміх сябе ў с... Болей »


Грыб Мечаслаў, На гістарычным скрыжаванні

На гістарычным скрыжаванні

Грыб Мечаслаў

У кнізе Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання пададзены яго выступленні на міжнародных і нацыянальных форумах, артыкулы ў перыядычным друку, інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі. Яны прысвечаны актуальным праблемам дзяржаўнага будаўніцтва, рэфармавання эканомікі, замежніай і ўнутранай палітыкі дзяржавы, дзейнасці парламента, станаўлення шматпартыйнасці. Для ўсіх, хто цікавіцца надзённымі пытаннямі развіцця нашай ... Болей »


Багдановіч Янка, На жыццёвым шляху

На жыццёвым шляху

Успаміны

Багдановіч Янка

Надзвычай цікавым, бурлівым жыццём жыла беларуская Вільня ў міжваенным часе. Сведка і актыўны ўдзельнік беларускага культурнага жыцця ў Вільні 20-30-х гг., беларускі выдавецкі работнік і журналіст Янка Багдановіч у сваёй кнізе дзеліцца ўспамінамі пры перажытыя гады, пра дзейнасць Віленскай беларускай гімназіі, Друкарні імя Францішка Скарыны, пра выпрабаванні і пакуты, пра пасляваенную працу ў віленскіх школах. Болей »


Акулін Эдуард, На Каляды

На Каляды

містэрыя ў 4-х актах, паводле народнага

Акулін Эдуард

Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў, захаваліся ў фальклоры, у песнях, казках, прыказках і прымаўках. Каляды – гэта таксама тэатральныя прадстаўленні – Батлейкі, каляд... Болей »


Быкаў Васіль, На крыжах

На крыжах

Выступленні, артыкулы, інтэрв'ю

Быкаў Васіль

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступлеппі, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233]   Наступная   Апошняя