![]() |
![]() |
ГІяма неабходнасці падрабязна прадстаўляць аўтара гэтай кнігі. Імя Юрыя Хадыкі ў апошні час рэгулярна з'яўляецца на старонках перыядычных выданняў самай рознай палітычнай арыентацыі. Але ў той час, калі адны з іх з прыязнасцю сустракаюць ідэйную пазіцыю і тэарэтычныя разважанні Ю. Хадыкі, для іншых яго погляды — аб'ект злоснай крытыкі і фальсіфікацый. More »
Пасля доўгіх гадоў замоўчвання імя і творчасць Алеся Гаруна (1887—1920) вяртаецца да нас. Трагічны быў лёс пісьменніка: у 20-гадовым узросце трапіўшы за рэвалюцыйную дзейнасць у турму, а потым у Сібір, ён знайшоў у сабе волю і сілы захаваць чалавечую годнасць і працягваць барацьбу за лепшую долю народа, за нацыянальныя правы беларусаў мастацкім словам. Для шырокага кола чытачоў. More »
Імя Адама Міцкевіча добра вядома кожнаму высокаадукаванаму чалавеку на нашай планеце. Нарадзіла і ўзгадавала генія сусветнай літаратуры Наваградская зямля, якую ён апяваў праз усю сваю творчасць і верным ёй быў да канца дзён сваіх. Сталася так, што Беларусь, Літва і Польшча доўгі час былі пазбаўлены ўласнай дзяржаўнасці і гэта прадвызначыла спачатку змагарны, а потым трагічны выгнанніцкі шлях як самога Адама Міцкевіча, так і тысячай інш... More »
Паэзія высокага ўзроўню вызначае творы А. Міцкевіча і А. Вазнясенскага. На старонках кнігі паэты сустрэліся з нагоды 200-годдзя з дня нарадження першага каб яшчэ раз напомніць нам аб вечных каштаўнасцях і першынстве душы. У зборнік уключаны лепшыя творы аўтараў у перакладзе Рыгора Барадуліна, ілюстрацыі Сымона Свістуновіча і рэдкі здымак. More »
Захоплена і аб'ектыўна расказваецца пра жыццё і дзейнасць выдатнай беларускай жанчыны-асветніцы XII стагоддзя Еўфрасінні Полацкай. Асаблівая ўвага звернута на яе ролю ў асветніцтве роднага народа, на тое, як праз стаголдзі самаахвярны лёс Еўфрасінні Полацкай стаў сімвалам нацыянальнай трываласці і самасвядомасці. More »
Апрача арыгінальнага даследвання, прысвечанага жыццю і дзейнасці Ёуфрасінні Полацкай, у кнігу вядомага гісторыка беларускай царквы айца Льва Гарошкі увайшлі таксама яго артыкулы пра дахрысціянскую веру нашых продкаў, пачаткі хрысціянства і культ Багародзіцы на Беларусі. More »
На чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай з паралельнымі месцамі. More »
У кнізе падаюцца чатырнаццаць свят і абрадаў беларусаў, многія з якіх - упершыню. Найбольш разгорнута прадстаўлены асноўныя з іх: Вялікдзень, Купалле, Дзяды, Каляды. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура. More »
На большом фактическом материале освещаются вопросы межрегиональных и внешних торговых связей белорусских губерний в предреволюционный период. Для научных работников, преподавателей и студентов, всех, кто интересуется историей Беларуси. More »
Гэта кніга, створаная на мяжы XX і XXI стагоддзяў, адкрывае серыю літаратурна-мастацкіх выданняў з аднаймённай назвай «Сем цудаў Беларусі». У наступных кнігах серыі - легенды пра чароўныя пацеркі - рэкі і азеры, апавяданні аб легендарных беларускіх гарадах, рэдкіх і зніклых птушках і жывёлах нашага краю, а таксама шмат іншага цікавага і пазнавальнага. More »