![]() |
![]() |
Вельмі сімвалічна, што І і ІІ з’езды беларусаў краін Балтыі і ІІІ канферэнцыя адбываліся там, дзе доўгія гады месціліся Беларуская гімназія, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Беларускае навуковае таварыства, рэдакцыі выданняў, ТБШ. Тут і сцены дапамагаюць. У сваім выступленні акадэмік Р. Гарэцкі згадаў, што ў гімназіі выкладаў яго дзядзька Максім Гарэцкі, што ў гэтых сценах узгадавалася Наталля Арсеннева, працаваў Барыс Кіт. Болей »
Матэрыялы гэтай кнігі „Нашага Радавода” даюць магчымасць чытачу даведацца аб найноўшых распрацоўках беларускаіх і польскіх вучоных у галіне даследавання гісторыі ўзаемаадносін паміж беларусамі і палякамі са старажытных часоў і да ХХ стгоддзя ўключна. У кнізе прадстаўлены тэксты дакладаў, прачытаных на праведзеным у Гродна 28-30 верасня 1999 года Міжнародным круглым стале „Беларусы і палякі: дыялог народаў і культур Х-ХХ ст.” Кніга 8 „На... Болей »
Беларусы і палякі: дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст. Праграма міжнароднага круглага стала. Гродна. 28-30 верасня 1999 г. Гродна-Беласток 1999 Болей »
У кнізе "Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.)", што з'яшляецца 17-й у серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", размешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычгую дзейнасць ў Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і ў... Болей »
У далёкай Аўстраліі існуе шмат назваў, такім чы іншым чынам звязаных з Беларуссю. Сярод іх немагчыма не прыгадаць горную вяршыню, названую ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, - самае высокае месца на гэтым кантыненце. Акрамя таго беларуская мова гучыць і на вуліцах аўстралійскіх гарадоў. Выданне Наталлі Гардзіенкі "Беларусы ў Аўстраліі" прысвечана беларускай дыяспары ў гэтай далёкай краіне-мацерыку. Аўтар впадрабязна спыняецца на гісторыі эмігра... Болей »
Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны на тэрыторыі Італіі. Дапоўненая дакументамі і ўспамінамі сьведкаў, кніга дае магчымасьць пазнаць і зразумець падзеі тых часоў, прасачы... Болей »
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, шт... Болей »
Кніга падводзіць вынікі болыл чым трыццацігадовых экспедыцый-ных даследванняў аўтара. А.Мікуліч прапануе свой погляд на праблему антрапагенетычных дачыненняў паміж усходнеславянскімі этнасамі. Раз-глядаецца ўплыў навакольнага асяроддзя і экалагічна-антрапалагічная ўзаемасувязь, што складвалася ў працэсе этнагенезу беларусаў цягам болын як сотні пакаленняў. Праца выкананая ў аддзеле антрапалогіі і экалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, эт... Болей »
Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі. Чытач знойдзе тут інфармацыю пра палітычную, эканамічную, культурна-асветную дзейнасць суайчыннікаў, пра славутых і малавядомых выхадцаў з беларускіх зе... Болей »
Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама некаторыя эпізоды з дзейнасці Беларускага пасольскага клуба. У другой частцы змешчаны інтэрв’ю са знакамітымі віленчукамі нашага дня. Вы... Болей »