![]() |
![]() |
На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця... Болей »
Гэтая кнiга не пра бэры, бекерэлi альбо радый са стронцыем. Гэтая кнiга — пра людзей. Пра тых, хто сваёй чуласцю да чужога болю дапамагалі выратаваць генафонд беларускай нацыi. Гэта падзяка тым, хто ў цяжкую хвiлiну не пашкадаваў свайго здароўя дзеля здароўя iншых. Кнiга пра фiласофiю дабрынi. Выкарыстаныя фотаздымкi Андрэя Вышынскага, Андрэя Давыдчыка, Яўгена Коктыша, з архiваў Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», сямейны... Болей »
Вядомы Быкаў і невядомы Быкаў адкрываецца перад чытачом у “пасьлясавецкай” аповесьці “Сьцюжа”. Абвостранае пачуцьцё перажываньня лёсу Беларусі перанесенае на старонкі твораў Васіля Быкава рабіла іх запатрабаванымі ў розных узростах і розныя часы. Аповесьць распавядае пра складаныя лёсы беларусаў перад і ў часе вайны, распавядае пра лёсы нацыі, і раскрывае вытокі таго духоўнага тупіка, у якім апынулася беларускае грамадзтва на пераломе 2... Болей »
Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: "Ну ... Болей »
У кнігу ўвайшлі найлепшыя мужчынскія апавяданьні 1991 —2007 гадоў у выбарцы «Нашай Нівы». Гэта апавяданьні: Вячаслава Адамчыка, Аляксандра Апона, Арцёма Арашонка, Уладзімера Арлова, Ігара Бабкова, Аляксея Бацюкова, Васіля Быкава, Лявона Вольскага, Адама Глёбуса, Андрэя Дынька, Севярына Квяткоўскага, Леаніда Маракова, Вінцэся Мудрова, Уладзімера Някляева, Сержука Сокалава і інш. — усяго 30 аўтараў. Прадмову да кнігі напісаў Даніла Жукоўс... Болей »
Кніга Пятра Краўчанкі, першага міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Усе галоўныя падзеі найноўшай беларускай гісторыі апісаныя непасрэдным яе ўдзельнікам. Болей »
Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя ... Болей »
В книге собраны материалы, звучавшие на волнах Радио Свобода, за более чем полтора десятилетия — интервью со Светланой Алексиевич, дискуссии с ее участием, репортажи о встречах с читателями и другие тексты о первом в Беларуси лауреате Нобелевской премии. Использованы фотографии Владимира Гридина, Богдана Арлова, Александры Дынько, AFP. Болей »
Дапоўненае выданьне. 300 партрэтаў герояў беларускай свабоды – ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI-га. Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Пітэра Бэнінджэра, Вячаслава Дубінкі, Анатоля Клешчука, Джона Кунстатэра, Глеба Лабадзенкі, Георгія Ліхтаровіча, Сяргея Плыткевіча, Дзяніса Раманюка, Язэпа Чаховіча... Болей »
«Хто ўзарваў менскае мэтро?» – аналіз судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы агенцтва БелаПАН, тэлеканалу «БелСАТ», агенцтва БелТА, праваабар... Болей »