Бабкоў Ігар, Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў

Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў

Бабкоў Ігар

Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская «Наша Ніва», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», «Дзеяслоў». Асноўная адметнасьць кнігі – інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова «Беларусь». Болей »


Рудкоўскі Пётр, Паўстаньне Беларусі

Паўстаньне Беларусі

Рудкоўскі Пётр

Магчымасьць дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй, беларускамоўнымі і расейскамоўнымі, роля цэркваў у трансфармацыі сьвядомасьці, спэцыфіка “польскага пытаньня” ў беларускім кантэксьце і лёс сацыялёгіі. Гэтыя ды іншыя пытаньні разглядаюцца ў кнізе філёзафа ды багаслова П. Рудкоўскага. Болей »


Акудовіч Валянцін, Мяне няма

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека

Акудовіч Валянцін

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту ве... Болей »


Барысевіч Юрась, Цела і тэкст

Цела і тэкст

Барысевіч Юрась

Кніга знаёміць чытача з альтэрнатыўнай культурай Беларусі 1990-х гадоў (ТВЛ, Бум-Бам-Літ, мастацкі андэграўнд, экспэрымэнтальны балет) у кантэксьце агульнаэўрапейскіх культурных працэсаў ХХ стагодзьдзя. Літаратуру аўтар разглядае як працяг жывапісу і харэаграфіі, а ў малюнку і танцы шукае праявы вэрбальнага тэксту. Дасьледуюцца шляхі выжываньня мастацтва і літаратуры ў грамадзтве, якое ўжо не яднаюць кнігі і яшчэ не аб’яднаў Інтэрнэт. Болей »


Rudkouski Piotr, Powstawanie Białorusi

Powstawanie Białorusi

Rudkouski Piotr

Кніжка беларускага каталіцкага манаха-дамініканца Пётры Рудкоўскага – спроба наблізіць польскаму чытачу Беларусь з усімі унутранымі складанасьцямі, часам незразумелымі самім беларусам. Як зазначае аўтар гэтая кніга адрасаваная да асобаў якія вераць у будучыню Беларусі. Такіх людзей шмат і кожны зь іх натуральна мае свій погляд на гэтую будучыню. Пётра Рудкоўскі прапануе выйсьці з ізаляцыі сваёй веры і пачаць дыскусію аб будучыні. Гэт... Болей »


Лепшыя думкі чалавека, Том 2

Лепшыя думкі чалавека

У васнове мастацтва ўзгадаваньня павінен быць пакладзены наступны прынцып, які ў вапрычонасьці павінны мець на ўвазе тыя, каторыя загадзя ўкладваюць пляны ўзгадаваньня: трэба ўзгадоўваць дзяцей адносна не да сучаснага, але да прышлага, магчыма лепшага стану роду чалавечага і да ягонага поўнага пакліканьня. Звычайна-ж бацькі ўзгадоўваюць сваіх дзяцей адно гэтак, каб яны прыдатнымі былі для сучаснага сьвету, хоць нават і сапсутага. Але ян... Болей »


Аўрэліюс Марк, Роздумы

Роздумы

Аўрэліюс Марк

Падумай пра сусьветную субстанпыю, якое ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і пра сусьветны час, зь якога кароткае і неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе; і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам. (Марк Аўрэліюс) Болей »


Акудовіч Валянцін, Архіпелаг Беларусь

Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў

Акудовіч Валянцін

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам... Болей »


Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, Volume 1

Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Працоўныя матэрыялы

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных інстытуцый, якія займаюцца даследаваннем Беларусі. Місія Кангрэса - развіццё супольнасці навукоўцаў аналітыкаў і экспер... Болей »


Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, Volume 4

Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Белар...

Працоўныя матэрыялы

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных інстытуцый, якія займаюцца даследаваннем Беларусі. Місія Кангрэса - развіццё супольнасці навукоўцаў аналітыкаў і экспер... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-8]   Наступная   Апошняя