Дубавец Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Дубавец.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Калеснік Уладзімір

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1922 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Калеснік. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Адукатар, 1 (28) 2018

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (28) 2018

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2018

Wydawca: Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы

Copyright © 2018 by Адукатар

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

На старонках гэтага нумара часопіса размешчана анатацыя на канцэпцыю «Нефармальная адукацыя дарослых у Беларусі. Парадак дня: матэрыялы для абмеркавання». Сам дакумент быў падрыхтаваны пад эгідай Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы на працягу мінулага года. Але фактычна ў ім адлюстраваны вынікі працы за апошнія дзесяцігоддзі. Дакумент, безўмоўна, карысны ўжо аглядам ключавых аспектаў і тэндэнцый развіцця адукацыі дарослых у міжнародным кантэксце, а таксама ў Беларусі. Але найбольш значным момантам з\'яўляецца наяўнасць прапаноў (Парадак дня) па развіцці нефармальнай адукацыі дарослых у нашай краіне. Трэба адзначыць, што акрэсліваецца не проста шэраг дзеянняў, а пэўная цэласная сістэма. У дадзенным дакуменце адзначаецца, што нефармальная адукацыя ў нашай краіне дынамічна развіваецца. І разнастайнасць адукацыйных праграм некамерцыйных арганізацый, пашырэнне рынку камерцыйных паслуг, рост колькасці асветніцкіх мерапрыемстваў стымулявалі дыскусіі па пытаннях кірункаў развіцця, супрацоўніцтва розных арганізацый і інстытуцыялізацыі нефармальнай адукацыі ў рамках нацыянальнай адукацыйнай прасторы. Таму важна, каб арганізацыйнае поле, што зараз ствараецца, стала цэнтрам дэбатаў, у якіх канкуруючыя арганізацыі і групы інтарэсаў дамаўляліся б на конт інтэрпрэтацыі і спосабаў рашэння праблем, узнікаючых і тым самым стымулюючых далейшае развіццё. У канцэпцыі свярждаецца, што дасягнуць забеспячэння фундаментальных умоў для развіцця нефармальнай адукацыі дарослых магчыма толькі калектыўнымі намаганнямі.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Адукатар

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

Адукатар, 1 (27) 2017

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (27) 2017

Па выніках Фестывалю нефармальнай адукацыі — 2016, у якім узялі ўдзел шматлікія прадстаўнікі правайдараў адукацыі дарослых, іншых зацікаўленых структур і эксперты як з Беларусі, так і іншых краін, былі вызначаны асноўныя праблемы і выклікі ў развіцці нефармальнай адукацыі дарослых, а таксама шляхі і канкрэтныя крокі ў дзейнасці па іх вырашэнні. Сярод прыярытэтных і важных накірункаў дзейнасці ў галіне адукацыі дарослых былі адзначаны:... Więcej »


Адукатар, 1 (26) 2016

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (26) 2016

У "Маніфесце па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі" вызначана, што адукацыя дарослых з'яўляецца галоўным інструментам у супрацьстаянні выклікам, з якімі сутыкаецца Еўропа сёння. Магчыма, аўтары гэтага дакумента, які быў распрацаваны Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА), крыху і перабольшваюць, але думаецца, што яны дакладна фіксуюць ключавыя тэндэнцыі сучаснага развіцця. Вельмі важна бачыць у адукацыі дарослых тую вялікую ролю... Więcej »


Адукатар, 1-2 (24-25) 2015

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1-2 (24-25) 2015

Апошнім часам адносна нефармальнай адукацыі актывізаваліся дыскусіі, у якіх абмяркоўваюцца, між іншым, пытанні: Што з'яўляецца нефармальнай адукацыяй і якая яе роля ў развіцці грамадства? Хто з'яўляецца правайдарам нефармальнай адукацыі і ў чым асабліваць навучання ў гэтай сферы? Як стасуюцца між сабой паняцці «нефармальная» і «дадатковая адукацыя» і г.д. Więcej »


Адукатар, 1 (23) 2014

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (23) 2014

Гэты нумар часопіса «Адукатар» выходзіць пасля пэўнага перапынку, які быў выкліканы прычынамі арганізацыйна-тэхнічнага характару. Гэта паўза стала добрай нагодай для роздуму над тым, ці актуальны часопіс на дадзены момант, ці адпавядае яго канцэпцыя патрэбам сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі. Першы нумар часопіса быў выдадзены ў 2004 годзе. І з таго часу сапраўды дастаткова змянілася і ў самой сферы нефармальнай адукацыі, і вакол... Więcej »


Адукатар, 1 (22) 2012

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (22) 2012

Наш часопіс ужо неаднойчы звяртаўся да разгляду розных аспектаў такой з’явы, як грамадзянская адукацыя1. Падставай прысвяціць ёй чарговы нумар стаў праект «Грамадзянін.BY», арганізатарам якога выступіла Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы. У межах праекта адбыўся шэраг канферэнцый і круглых сталоў, пад час якіх эксперты, прадстаўнікі адукацыйных арганізацый і іншых структур абмяркоўвалі сучасны стан развіцця грамадзянскай адукацыі ў ... Więcej »


Адукатар, 3 (21) 2011

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

3 (21) 2011

Сітуацыя з развіццём адукацыі дарослых у нашай краіне ў цэлым жадае лепшага. Але нават на гэтым фоне яўна бачны дысбаланс. Прапановы паслуг і праграм нефармальнай і дадатковай адукацыі дарослых па-ранейшаму засяроджаны, галоўным чынам, у Мінску і буйных гарадах. Пра гэта сведчаць і эмпірычныя назіранні, і дадзеныя даследаванняў (1). Менавіта таму Тыдзень нефармальнай адукацыі 2011 быў прысвечаны развіццю нефармальнай і дадатковай адукац... Więcej »


Адукатар, 2 (20) 2011

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

2 (20) 2011

З верасня гэтага года ўступіў у дзеянне Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі. Гэты дакумент увёў у прававое поле новы тэрмін — дадатковая адукацыя дарослых. У дадатак да Кодэкса для рэгулявання дадатковай адукацыі дарослых ужо прыняты шэраг пастаноў і палажэнняў Саветам Міністраў, шэрагам міністэрстваў. Усё гэта сведчыць пра выдзяленне самастойнай сферы адукацыі. Фактычна пад дадатковай адукацыяй дарослых пачынае разумецца любое арган... Więcej »


Адукатар, 1 (19) 2011

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (19) 2011

“Трэці Фестываль аб’яднаў тры сектары” – так называўся адзін з матэрыялаў пра ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі, што адбыўся восенню мінулага года і якому прысвечаны гэты нумар часопіса. Фестываль сапраўды стаў пляцоўкай прасоўвання нефармальнай адукацыі для моладзі і дарослых, у якой узялі актыўны ўдзел прадстаўнікі як грамадскіх арганізацый, так і камерцыйных структур і дзяржаўных устаноў. Праграма фестывалю, як і мінулыя разы, скла... Więcej »


Адукатар, 2 (18) 2010

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

2 (18) 2010

8–10 кастрычніка 2010 года адбудзецца ўжо стаўшы традыцыйным чарговы Фестываль нефармальнай адукацыі. Звыш 250 прадстаўнікоў грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый і ўстановаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны падзеляцца досведам працы і абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі. Па традыцыі, часопіс “Адукатар” не м... Więcej »


Адукатар, 1 (17) 2010

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (17) 2010

З другой паловы ХХ стагоддзя вядзецца пошук шляхоў абнаўлення сістэм адукацыі, якія забяспечваюць пераход ад прынцыпу “адукацыя на ўсё жыццё” да прынцыпу “адукацыя на працягу ўсяго жыцця”. Мэтай адукацыйнай палітыкі становіцца стварэнне ўмоў, якія дазваляюць вучыцца бесперапынна, атрымліваць сучасныя агульныя і прафесійныя веды і рэалізоўваць індывідуальную адукацыйную стратэгію. Іншымі словамі — адэкватна рэагаваць на актуальныя выклік... Więcej »