Нераток Юрась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Юрась Нераток.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 28 (639) 2019

Новы Час

28 (639) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-07-26

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На выбарах ва Украіне ўпэўнена перамагла партыя Зяленскага. Паводле папярэдніх падлікаў, па партыйных спісах структура «Слуга народа» ўзяла больш за сотню месцаў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Яшчэ каля дваццаці мандатаў атрымала партыя «Голас» Святаслава Вакарчука, па меркаванні палітолагаў — бліжэйшага хаўрусніка Зяленскага. На момант напісання матэрыялу невядомыя былі вынікі па мажарытарных акругах. Але эксперты і там плануюць перамогу коміка. Партыя Пятра Парашэнкі не дацягнула і да 10%, набраўшы крыху больш за 8% галасоў. Прыкладна столькі ж у «Батьківщіны» Юліі Цімашэнкі. «Моцная апазіцыя» Зяленскаму, абяцаная былым прэзідэнтам, наўрад ці адбудзецца. Нават былыя «рэгіяналы», афіляваныя з Януковічам, набралі больш за 13%. Дэ-факта, зараз Зяленскі можа ці не аднаасобна фарміраваць урад. Такія вынікі даюць яму карт-бланш на любыя ініцыятывы. Але ініцыятываў пакуль мала бачна. За адным выключэннем: падабенства Зяленскага з Лукашэнкам. Мы заўважалі, што ў Зяленскага і раней было даволі шмат ад маладога Лукашэнкі. Ён прарваўся ва ўладу на голым папулізме і сваёй папулярнасці як шоўмена.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Новы Час, 34 (645) 2019

Новы Час

34 (645) 2019

Віктару Ганчару 7 верасня споўнілася б 62 гады. Ён і яго сябра Анатоль Красоўскі зніклі 20 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у самым росквіце, поўныя ідэй і моцы, каб змяняць краіну і паварочваць яе ў бок дэмакратыі. Нагадаем, увечары 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар разам са сваім сябрам радпрымальнікам Анатолем Красоўскім прыехаў у лазню на вуліцы Фабрычнай, 20 у Мінску. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з ... Болей »


Новы Час, 33 (644) 2019

Новы Час

33 (644) 2019

Войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Астрожскага 505 гадоў таму ўшчэнт разбіла армію рускага цара Васіля ІІІ у бітве на рэчцы Крапіўна пад Оршай. Гэты дзень неафіцыйна абвешчаны Днём беларускай вайсковай славы. Але дзівіць, што дагэтуль неафіцыйна. Асабліва ў сённяшніх варунках, калі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — пад пагрозай. А сучасная армія перажывае, скажам так, не лепшыя часы ў іміджавым плане. Нашаму... Болей »


Новы Час, 32 (643) 2019

Новы Час

32 (643) 2019

На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулі задумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23 жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароў гэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Герм... Болей »


Новы Час, 31 (642) 2019

Новы Час

31 (642) 2019

Гістарычная, як яе назваў Аляксандр Лукашэнка, нарада кіраўніка дзяржавы і праваахоўнікаў насамрэч апынулася чарговай банальнасцю. Усё сказанае правадыром добра вядомае і звычайным грамадзянам, і тым самым сілавікам, якія ўважліва слухалі ды занатоўвалі кожнае слоўца свайго лідара. Дык нашто ж тады гэты публічны разгром? «Мы сабраліся не для таго, каб адсправаздачыцца адзін перад адным, а я — сказаць прыгожыя словы перад грамадскасцю.... Болей »


Новы Час, 30 (641) 2019

Новы Час

30 (641) 2019

Мінулы навучальны год пабіў сумны антырэкорд па колькасці беларускамоўных першакласнікаў: упершыню ў Беларусі іх стала менш за 10%. Летась па-беларуску займаліся толькі 9,7% вучняў першых класаў. Статыстыка сведчыць, што гэтая лічба скарачаецца штогод. Калі ў 2009 годзе беларускамоўных першаклашак было 16,7%, то ў 2014/2015 навучальным годзе — ужо 12,1%. Калі тэндэнцыя працягнецца, то праз нейкіх 10 гадоў на беларускамоўнай школе ў Бела... Болей »


Новы Час, 29 (640) 2019

Новы Час

29 (640) 2019

Вызначыліся. Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы пра выбары. Савет рэспублікі будзе абраны 7 лістапада гэтага года, а новая Палата прадстаўнікоў — 17 лістапада. Адпаведна, у гэтым годзе мы атрымаем нейкі своеасаблівы «цуд на Каляды» — зборышча новых дэпутатаў. Такім чынам, парламенцкую выбарчую кампанію можна лічыць афіцыйна адкрытай. Праўда, незразумела, навошта і каму гэта трэба. У некаторых беларускіх праваабаронцаў ужо даўно ўзні... Болей »


Новы Час, 27 (638) 2019

Новы Час

27 (638) 2019

Гісторыя галоўнага інжынера МЗКЦ, які ўжо больш за 50 месяцаў сядзіць у СІЗА, цягне не толькі на рэкорд па тэрміне ў зняволенні без прысуду. Гэта яшчэ і рэкорд пракурорскага цынізму. У лютым 2018 года суд прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача невінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Яго павінны былі вызваліць у зале суда. Радасныя сваякі ўжо спусціліся ўніз, чакаючы сустрэчы. Але да ... Болей »


Новы Час, 26 (637) 2019

Новы Час

26 (637) 2019

Трагедыя 3 ліпеня, калі падчас разрыву марціраў, з якіх павінен быў стрэліць салют, загінула пенсіянерка, а яшчэ некалькі мінчукоў атрымалі траўмы, выклікала новую хвалю народнага «антымілітарызму» ды недаверу да Міністэрства абароны. Ці справядліва? Гэтым разам дзяржструктуры зрэагавалі даволі аператыўна. Мінабароны, прынамсі, не адважылася ўсё адмаўляць, а Следчы камітэт аператыўна затрымаў двух інжынераў з Расіі, якія адказвалі за ты... Болей »


Новы Час, 25 (636) 2019

Новы Час

25 (636) 2019

Сярэдні ўзрост абраных акадэмікаў у 2017 годзе склаў 64 гады. Сярэдні ўзрост абраных у тым жа годзе членаў-карэспандэнтаў — 57 гадоў. Статыстычны бюлетэнь Белстата «Аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе» паказвае, што ў краіне ёсць 17 тысяч 89 даследчыкаў. 645 з іх маюць ступень доктара навук, а 2850 — кандыдата навук. Але з гэтых 645 дактароў навук, якія праводзяць даследаванні ў Беларусі, 522 маюць у... Болей »


Новы Час, 24 (635) 2019

Новы Час

24 (635) 2019

Расіі вярнулі права голасу ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, якога краіна была пазбаўленая пасля падзеяў 2014 года. Для Крамля гэта вялізны прарыў у плане згортвання санкцый, для Еўропы — чарговая спроба дыялогу з краінай, якую яшчэ нядаўна нібыта лічылі агрэсарам… Для неабазнанай у нюансах міжнароднай палітыкі публікі, ПАРЕ, як і сама Рада Еўропы (РЕ), — усяго толькі абрэвіятуры еўрапейскіх структур з цмяным наборам функцый. Калі к... Болей »