Клімковіч Максім

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Максім Клімковіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 24 (635) 2019

Новы Час

24 (635) 2019

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2019-06-28

Redaktor: Колб Аксана

Wydawca: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Расіі вярнулі права голасу ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, якога краіна была пазбаўленая пасля падзеяў 2014 года. Для Крамля гэта вялізны прарыў у плане згортвання санкцый, для Еўропы — чарговая спроба дыялогу з краінай, якую яшчэ нядаўна нібыта лічылі агрэсарам… Для неабазнанай у нюансах міжнароднай палітыкі публікі, ПАРЕ, як і сама Рада Еўропы (РЕ), — усяго толькі абрэвіятуры еўрапейскіх структур з цмяным наборам функцый. Калі коратка, то Рада Еўропы была створаная ў 1949 годзе як міжнародная структура, закліканая займацца пытаннямі дэмакратыі і абароны правоў чалавека. У Парламенцкую асамблею пры ёй уваходзяць парламентарыі краінаў-удзельніц. Да 2014 года там была і Расія, але яе выключылі праз анексію Крыму і спрыянне баевікам на ўсходзе Украіны. Што ж змянілася за пяць гадоў, і чаму Расіі вяртаюць у ПАРЕ права голасу? Сімвалічна, дарэчы, што гэта адбываецца на тле нядаўняй публікацыі вынікаў расследавання пра збіты на Данбасе ў 2014-м «Боінг»: адказнымі былі прызнаныя грамадзяне РФ, сярод якіх і сумнавядомы Ігар «Стралкоў» Гіркін. Рамантычная версія, назавем яе так, зводзіцца да таго, што ўдзел у ПАРЕ патрэбны найперш грамадзянам Расіі, правы якіх парушае дзяржава.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Новы Час

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

Новы Час, 38 (649) 2019

Новы Час

38 (649) 2019

Афіцыёз вельмі любіць прадстаўляць беларускую апазіцыю «празаходняй» і існуючай на замежныя — амерыканскія ці еўрапейскія — грошы. Што не перашкаджае ім самім залазіць у кішэню заходніх падаткаплатнікаў. Але мы не думалі, што ў такіх маштабах! Днямі ў Беларусі прэзентавалі цікавую еўрапейскую праграму — «Партнёрства ў падтрымку належнага кіравання». За такой расплывістай фармулёўкай хаваюцца вельмі цікавыя рэчы. Напрыклад, адзін з праек... Więcej »


Новы Час, 37 (648) 2019

Новы Час

37 (648) 2019

Пагроза расійскай імперыі была, ёсць, і, напэўна, яшчэ вельмі доўга будзе ў Беларусі. Я разважаў — чаму так адбываецца, чаму ў нас увесь час такая рыторыка пра страту незалежнасці? І я зразумеў, што адны людзі зыходзяць з таго, што Беларусь, наша дзяржава і наша гісторыя — гэта Божы провід. Мы — парадокс, нас ніхто не хацеў з суседзяў, нас сотні гадоў выразалі — але ёсць незалежная дзяржава. Ёсць дзяржаўная мова — ужываецца ці не, але я... Więcej »


Новы Час, 36 (647) 2019

Новы Час

36 (647) 2019

Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства — перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу — надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і, адпаведна, улады ў вызначэнні далейшага шляху развіцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі. Напрыклад, ад сёлетніх вынікаў маштабнай апытанкі, ... Więcej »


Новы Час, 35 (646) 2019

Новы Час

35 (646) 2019

Шыла ў мяху не схаваеш, і расійскае выданне «Коммерсантъ» усё ж выдала на-гара пакет «дарожных картаў», якія так імкнуўся схаваць ад беларускага грамадства Сяргей Румас. Прэс-сакратарка беларускага кіраўніка ўжо назвала артыкул расійскага выдання «ўкідам»: маўляў, «праграма стане праграмай толькі тады, калі яе падпішуць прэзідэнты, і яна будзе прынятая на вышэйшым Дзяржсавеце ў снежні — зноў жа, калі бакі будуць да гэтага гатовыя». А ц... Więcej »


Новы Час, 34 (645) 2019

Новы Час

34 (645) 2019

Віктару Ганчару 7 верасня споўнілася б 62 гады. Ён і яго сябра Анатоль Красоўскі зніклі 20 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у самым росквіце, поўныя ідэй і моцы, каб змяняць краіну і паварочваць яе ў бок дэмакратыі. Нагадаем, увечары 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар разам са сваім сябрам радпрымальнікам Анатолем Красоўскім прыехаў у лазню на вуліцы Фабрычнай, 20 у Мінску. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з ... Więcej »


Новы Час, 33 (644) 2019

Новы Час

33 (644) 2019

Войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Астрожскага 505 гадоў таму ўшчэнт разбіла армію рускага цара Васіля ІІІ у бітве на рэчцы Крапіўна пад Оршай. Гэты дзень неафіцыйна абвешчаны Днём беларускай вайсковай славы. Але дзівіць, што дагэтуль неафіцыйна. Асабліва ў сённяшніх варунках, калі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — пад пагрозай. А сучасная армія перажывае, скажам так, не лепшыя часы ў іміджавым плане. Нашаму... Więcej »


Новы Час, 32 (643) 2019

Новы Час

32 (643) 2019

На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулі задумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23 жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароў гэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Герм... Więcej »


Новы Час, 31 (642) 2019

Новы Час

31 (642) 2019

Гістарычная, як яе назваў Аляксандр Лукашэнка, нарада кіраўніка дзяржавы і праваахоўнікаў насамрэч апынулася чарговай банальнасцю. Усё сказанае правадыром добра вядомае і звычайным грамадзянам, і тым самым сілавікам, якія ўважліва слухалі ды занатоўвалі кожнае слоўца свайго лідара. Дык нашто ж тады гэты публічны разгром? «Мы сабраліся не для таго, каб адсправаздачыцца адзін перад адным, а я — сказаць прыгожыя словы перад грамадскасцю.... Więcej »


Новы Час, 30 (641) 2019

Новы Час

30 (641) 2019

Мінулы навучальны год пабіў сумны антырэкорд па колькасці беларускамоўных першакласнікаў: упершыню ў Беларусі іх стала менш за 10%. Летась па-беларуску займаліся толькі 9,7% вучняў першых класаў. Статыстыка сведчыць, што гэтая лічба скарачаецца штогод. Калі ў 2009 годзе беларускамоўных першаклашак было 16,7%, то ў 2014/2015 навучальным годзе — ужо 12,1%. Калі тэндэнцыя працягнецца, то праз нейкіх 10 гадоў на беларускамоўнай школе ў Бела... Więcej »


Новы Час, 29 (640) 2019

Новы Час

29 (640) 2019

Вызначыліся. Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы пра выбары. Савет рэспублікі будзе абраны 7 лістапада гэтага года, а новая Палата прадстаўнікоў — 17 лістапада. Адпаведна, у гэтым годзе мы атрымаем нейкі своеасаблівы «цуд на Каляды» — зборышча новых дэпутатаў. Такім чынам, парламенцкую выбарчую кампанію можна лічыць афіцыйна адкрытай. Праўда, незразумела, навошта і каму гэта трэба. У некаторых беларускіх праваабаронцаў ужо даўно ўзні... Więcej »