![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1995
Выдавец: Радыёла
Памеры: 234 с., 21 см
ISBN: 985-6179-01-7
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства; Мэмуары
Copyright © 1995 by Ала Сямёнава
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку. Пра тое — вольны аповед „Святло загадкі”, часам лірычна-асэнсавальны, часам — свядомасна-аналітычны. I геаграфія, i гісторыя, i асяродак, i дзейныя асобы кнігі — рэальныя, канкрэтныя, але на ўсім: адбітак суб'ектыўнага ўспрымання, бачання свету, прынцыпу адбору сюжэтных ліній жыцця. Toe самае, што пазначана ў падзагалоўку кнігі — адлюстраванні i імпрэсіі. Збіранне сіл душы, свет феноменаў, за якім — свет існасцяў, невычэрпная таямніца духоўнага быцця — пра ўсё гэта працягваецца гаворка і ў своеасаблівым мастацкім роздуме „Бэзавы попел”, напісаным на падставе ліставання з вядомым пісьменнікам Міхасём Стральцовым.
Беларускія аўтары: Сямёнава Ала
Каталёг: Kamunikat.org
У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. Болей »
У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія разважанні i побытавыя замалёўкі, лірычны наіў i лёгкая іронія, гарэзліва-з’едлівае пацвельванне i жорсткі скепсіс спалучаюцца на старон... Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, у лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнях. Аўтар кніг... Болей »
Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш. Болей »
У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці». Болей »