Наша слова, 52 (1463) 2019

Наша слова

52 (1463) 2019

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2019-12-26

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2019 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло падвядзенне вынікаў года ў прафесійным асяроддзі выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў. Арганізатарамі яго выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная кніжная палата. Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы на выставе " Кнігі года" прадстаўлена ўся палітра беларускага кнігавыдання за 2019 год. У Беларусі выдавецкай дзейнасцю займаюцца больш за 500 суб'ектаў гаспадарання, дзякуючы якім у гэтым годзе было выдадзена больш за 9 000 кніг агульным накладам больш за 20 мільёнаў асобнікаў. Самай папулярнай кнігай 2019 года стаў раман "Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча, перавыдадзены выдавецтвам " Папуры". Цырымонія ўзнагароджання калектываў і супрацоўнікаў галіны, а таксама партнёраў кнігавыдавецкай сферы па выніках года сімвалічна прайшла ў сценах "алмаза ведаў". Адзначылі лепшых намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" арганізатары мерапрыемства і айчынныя выдавецтвы падрыхтавалі падарунак для выхаванцаў Бялыніцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі - лепшыя беларускія дзіцячыя кнігі 2019 года. Прыемным сюрпрызам для гасцей стаў спектакль "Пясняр", прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, у выкананні акцёраў Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле