Дзеяслоў, 84

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

84

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016-10

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Памеры: 324 с.

Copyright © by 2002-2018 Дзеяслоў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1575.]

«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае. Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея Законнікава, творамі Міхася Скоблы, Леаніда Дранько-Майсюка, Аксаны Данільчык, Усевалада Сцебуракі і Кацярыны Сянкевіч. Асобнай увагі вартыя пераклады: чытачоў “Дзеяслова” парадуюць проза Масея Кульбака ў перастварэнні Вольфа Рубінчыка, паэзія Шарля Бадлера і Таццяны Якавенка, агучаныя па-беларуску адпаведна Андрэем Хадановічам і Людмілай Паўлікавай-Хейдаравай. З апавяданнем дэбютуе Вольга Мікалайчык, Ігар Бабкоў публікуе аповесць “Эва Дамініка: лінія фронту”, а Алесь Емяльянаў-Шыловіч — россып мініяцюр “Вокны”. Эпісталярый — з электроннага ліставання Тацяны Сапач (заканчэнне), запісы Міколы Гіля (успаміны колішняга рэдактара “ЛіМ”а), эсэ Сяргея Чыгрына і Анатоля Астапенкі. Крытыка — Леанід Галубовіч пра Марыю Вайцяшонак і Уладзімір Сівіцкі пра Алену Ігнацюк. Завяршаецца нумар традыцыйным аглядам кніжных навінак.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Пэрыёдыка: Дзеяслоў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле