Вячорка Вінцук

Вінцу́к (Валянці́н) Рыго́равіч Вячо́рка (нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году, Берасьце) — беларускі палітык і мовазнавец, лідэр Партыі БНФ з 1999 па 2007 год.

Валянцін Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году ў Берасьці. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1983). Працаваў выкладчыкам у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце і ў Беларускім гуманітарным ліцэі, а таксама журналістам і намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

З 1979 году Вячорка стаў актыўным удзельнікам нацыянальнага руху Беларусі. Ён зьяўляўся ініцыятарам некалькіх юнацкіх культурных групаў і арганізацыяў: «Беларуская сьпеўная майстроўня» (1979—1984), «Талака» (1986—1989), Канфэдэрацыі беларускіх юнацкіх арганізацыяў (1988—1989).

Вінцук Вячорка балятаваўся ў дэпутаты ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.

У 1988 зьяўляўся адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Вячорка быў кіраўніком камісіі па праграмных дакумэнтах і чальцом кіраўніцтва партыі. У 1995—1999 гадах ён быў намесьнікам старшыні БНФ.

Аўтар і ўкладальнік шэрагу кніжак. Вядомы беларускі мовазнаўца і распрацоўшчык беларускага клясычнага правапісу.

Вінцук Вячорка зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком адукацыйнай недзяржаўнай арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», у 1997 быў сузаснавальнікам, а ў 1999—2000 старшынём Рабочай групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Вінцук Вячорка валодае некалькімі эўрапейскімі мовамі, жанаты, мае 3 дзяцей — Радаславу, Ружану і Франка. Франак Вячорка — грамадзкі дзяяч, журналіст. Жонка Вінцука — Арына — музычны прадусар, памерла ў 2012 годзе.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

 

Вячорка Вінцук :: Выданьні

Вячорка Вінцук, Не сьмяшыце мае прыназоўнікі

Не сьмяшыце мае прыназоўнікі

Вячорка Вінцук

Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў гэтай сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ выйшла ў „Бібліятэцы Свабоды“ ў 2016 г.) Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багацьцямі, нязмушана натхняючы прыгожа гаварыць па-беларуску. Болей »


Вячорка Вінцук, Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Вячорка Вінцук

У кнізе сабраныя нарысы пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода у 2014–2016 г. Жывая практыка і прыгажосьць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасьцю выкладаньня і тонкім філялягічным густам аўтара. Болей »


Вячорка Вінцук, Садоўскі Пётра, Чытанка для дзіцячага садка

Чытанка для дзіцячага садка

Вячорка Вінцук, Садоўскі Пётра

Другое дапоўненае і дапрацаванае выданьне чытанкі для дзіцячага садка пабачыла сьвет толькі праз 18 гадоў ад першага выданьня хаця першае выйшла 70-тысячным тыражом і хутка зьнікла з паліцаў. Выданьне выдатна прыстасаванае для заняткаў зь дзецьмі як у дзіцячым садку гэтак і ў хаце. Усё выданьне падзеленае на ўзроставыя катэгорыі для дзяцей рознага веку. Загазкі, вершы, казкі, пераклады знакамітых твораў сусьветнай дзіцячай літарату... Болей »


Вячорка Вінцук, Пра герб і сьцяг

Пра герб і сьцяг

Вячорка Вінцук

Гэтая кніжка апавядае дзецям у даступнай для іх форме пра гісторыю і занчэнне беларускіх дзяржаўных сімвалаў. «Мы беларусы, наша краіна – Беларусь. Народаў і краін у свеце шмат. У Швецыі жывуць шведы, у Польшчы – палякі, у Расеі – расейцы. Кожная краіна, кожны народ адрозніваецца ад іншых: моваю, звычаямі, вопраткай, выглядам. Кожны народ і краіна маюць свае знакі» <br /><br /><br /> &nbsp;&nbsp;&nbsp;&nbsp<a href="https://www.dropbox... Болей »


З гісторыяй на «ВЫ»

З гісторыяй на «ВЫ»

Публіцыстычныя артыкулы

Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белвя плямы» - такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі – анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван Лескоў, Барыс Сачанка. Болей »


Наша Ніва, 1/1991

Наша Ніва

беларуская газэта

1/1991

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


Вячорка Вінцук, Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам, 14.02.2018

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Што рабіць 14 лютага — любіць, кахаць, заляцацца?

Вячорка Вінцук

Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка. Раз на тыдзень публікуюцца тэксты, як трэба жыць, каб быць беларусам, пра асаблівасьці беларускай мовы і маўленьня. Думайце па-белар... Болей »


Вячорка Вінцук, Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам, 13.02.2018

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Беларуская мова для авіяпасажыраў

Вячорка Вінцук

Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка. Раз на тыдзень публікуюцца тэксты, як трэба жыць, каб быць беларусам, пра асаблівасьці беларускай мовы і маўленьня. Думайце па-белар... Болей »


Вячорка Вінцук, Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам, 10.07.2017

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Вучымся мове ў Купалы

Вячорка Вінцук

Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка. Раз на тыдзень публікуюцца тэксты, як трэба жыць, каб быць беларусам, пра асаблівасьці беларускай мовы і маўленьня. Думайце па-белар... Болей »


Вячорка Вінцук, Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам, 01.07.2017

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Чым замяніць у беларускай мове саветызм „мерапрыемства“

Вячорка Вінцук

Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка. Раз на тыдзень публікуюцца тэксты, як трэба жыць, каб быць беларусам, пра асаблівасьці беларускай мовы і маўленьня. Думайце па-белар... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-18]   Наступная   Апошняя