Швед Вячаслаў

Нарадзіўся 7.10.1956 г. у беларускім горадзе Гродна, у сям'і рабочых.

У 1979 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне. У 1979-1983 гг. вучыўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995-1998 гг. – у дактарантуры БДУ. Уплыў на фарміраванне навуковых поглядаў аказалі кандыдат гістарычных навук П.І. Краўчанка, доктар гістарычных навук, прафесар І.В. Аржэхоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар П.І. Брыгадзін.

У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызысу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30 – 50-е гады ХIX ст.) (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.П. Баранава), а ў 2001 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772–1863 гг.)”.

У 1974–1979 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай СШ. Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл. У 1982-1995, 1998-2001 і з 2005 г. выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага універсітэта, з 2001 па 2005 г. – прарэктар па навуковай рабоце УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”. З 1 верасня 2005 г. – прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў ГрДУ, з сакавіка 2007 г. - прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 г. – загадчык гэтай кафедры.

Вобласць навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1 пал. ХІХ ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772-1863 г., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (Х–ХХ вв.), развіццё турызму ў Панямонні.

Агульная колькасць публікацый на 1.01.2009 г. – 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.

 

Швед Вячаслаў :: Выданьні

Беларускі Гістарычны Агляд, Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

** Артыкулы * Наталля Юсава. Легітымацыя паняцця „старажытнаруская народнасць" * Гянутэ Кіркене. Інтэграцыйныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім: царкоўная унія * Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берасця 1657 г. і спрэчка за места . 36 Кірыл Качагараў. Вечны мір 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 61 Таццяна Валодзіна. Адам Кіркор і „краёвая" гістарыяграфія ў кантэксце трансфармацы... Болей »


Беларусь (часопіс), 12 (624) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

12 (624) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс "...робімся проста людзьмі..." (Пісьмы Я. Пушчы, У. Жылкі, Л. Калюгі, П. Галавача, В. Сташэўскага да П. Глебкі) Новы Запавет. Апакаліпсіс Анупрыенка Сяргей, Шчасце па гараскопу Бур'ян Барыс, Завітаеш на хвілінку... Васілеўскі Пётра, Аўтапартрэт у сямейным альбоме Кароткі Уладзімір, Вялікі шукальнік ісціны Кенан Джордж, "Расія і Захад пры Лені... Болей »


Гістарычны Альманах, 07

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

07

* Заключнае слова ад аргкамітэту канфэрэнцыі * Навуковая хроніка * Прадмова рэдакцыі * Астрога Віктар, Беларуская гістарыяграфія найноўшага часу: праблемы перыядызацыі * Вабішчэвіч Аляксандар, З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага руху * Галубовіч Віталь, Перыядызацыя як праблема гістарыяграфіі гісторыі Беларусі * Голубеў Валянцін, Эканам... Болей »


Горад Святога Губерта, Выпуск 7

Горад Святога Губерта

альманах лакальнай гісторыі

Выпуск 7

Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны 150-годдзю вызвольнага паўстання 1863 г. Большасць матэрыялаў звязаныя менавіта з гэтай падзеяй у гісторыі горада. Апроч таго традыцыйна разглядаюцца малавядомыя старонкі гісторыі Гродна і гістарычнай палітыцы. Разлічаны на шырокае кола чытачоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя