Швед Вячаслаў

Нарадзіўся 7.10.1956 г. у беларускім горадзе Гродна, у сям'і рабочых.

У 1979 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне. У 1979-1983 гг. вучыўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995-1998 гг. – у дактарантуры БДУ. Уплыў на фарміраванне навуковых поглядаў аказалі кандыдат гістарычных навук П.І. Краўчанка, доктар гістарычных навук, прафесар І.В. Аржэхоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар П.І. Брыгадзін.

У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызысу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30 – 50-е гады ХIX ст.) (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.П. Баранава), а ў 2001 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772–1863 гг.)”.

У 1974–1979 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай СШ. Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл. У 1982-1995, 1998-2001 і з 2005 г. выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага універсітэта, з 2001 па 2005 г. – прарэктар па навуковай рабоце УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”. З 1 верасня 2005 г. – прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў ГрДУ, з сакавіка 2007 г. - прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 г. – загадчык гэтай кафедры.

Вобласць навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1 пал. ХІХ ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772-1863 г., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (Х–ХХ вв.), развіццё турызму ў Панямонні.

Агульная колькасць публікацый на 1.01.2009 г. – 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.

 

Швед Вячаслаў :: Выданьні

Швед Вячеслав, Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (1830-1850-е годы)

Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (183...

Швед Вячеслав

Автор монографии исследует функционирование рынка Беларуси в период рдзложения феодально-крепостнической системы и зарождения капиталистических отношений. В монографии освещается: состояние ярморочной, развозно-разносной, базарной и стационарной форм торговли, состав купечества и его капиталы, внешние и межрегиональные торговые связи белорусских губерний. Материалы книги основаны на глубоком изучении архивных источников, опубликованных ... Болей »


Госцеў Алесь, Швед Вячаслаў, Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990гг.)

Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990гг.)

Госцеў Алесь, Швед Вячаслаў

Кніга складаецца з дзвюх частак: «Хранограф» і «Лёсам звязаныя з Гродна». У першай частцы ў храналагічным парадку падаецца гісторыя горада ад летапісных часоў да сучаснасці, а ў другой частцы ў алфавітным парадку са спасылкамі на адпаведныя старонкі першай часткі прыводзяцца біяграфічныя звесткі аб людзях, сваім жыццём і дзейнасцю звязаных з Гродна. Болей »


Швед Вячаслаў, Госцеў Аляксандр, Кронон

Кронон

Летапіс горада на Нёмане (1116-1990 гг.)

Швед Вячаслаў, Госцеў Аляксандр

Кніга складаецца з дзвюх частак, якія арганічна дапаўняюць адна адну. Першая частка апісвае гісторыю Гродна з летапісных часоў да сучаснасці, а другая праз біяграфіі асоб, якія нагадваюцца ў першай, "размыкае" яе практычна на ўвесь свет. Слоўнік тэрмінаў і сінхраністычная табліца дапамогуць арыентавацца ў прасторы і ў часе. Упершыню прыведзена генеалогія гарадзенскіх князёў. Маецца іменны паказальнік на беларускай мове. Прызначана для к... Болей »


Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.)

Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка і сацыяльная гісторыя. Болей »


Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX ...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.)

Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »


Гародня Х - ХХ стст.

Гародня Х - ХХ стст.

Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам

“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый... Болей »


Румлёўскія старонкі

Румлёўскія старонкі

Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.)

Увайшлі артыкулы ўдзельнікаў IV Румлёўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Матэрыялы зборніка звязаны з праблемаю тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання помнікаў гісторыі і прыроды. Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам, студэнтам. Болей »


Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы XVII міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 18 – 19 ліст. 2010 г.)

Зборнік складаецца з навуковых артыкулаў, прадстаўленых на XVII міжнароднай навуковай канфе- рэнцыі з цыкла «Шлях да ўзаемнасці», якая адбылася 18 – 19 лістапада 2010 г. (г. Гродна). Адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ і ліцэяў, аспірантам і студэнтам. Niniejszy tom stanowi zbiór artykułów naukowych powstałych w oparciu o referaty wygłoszone podczas XVII międzynarodowej konferencji naukowej z cyklu «... Болей »


Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe

Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, his...

konferencja Droga ku wzajemnosci = Шлях ду ўзаемнасці

# Bobowik Alfons, Szkolnictwo białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczpospolitej Polskiej w latach 1919-1929 (Сістэма беларускай адукацыі на паўночна-ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай у 1919-1929 гг.) # Borowiec Agnieszka, Dewerbalne nomina agentis we współczesnym języku białoruskim (Аддзеяслоўныя nomina agentis у сучаснай беларускай мове) # Citko Lilia, Z historii urbonimii Podlasia (З гісторыі урбананіміі Падляшша) # D... Болей »


Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы XVI міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Беласток, 25–26 IX 2009 г.)

Publikacja Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe, tom XI, zawiera referaty, studia i komunikaty wygłoszone na XVI Międzynarodowej Konferencji Naukowej z cyklu: Droga ku wzajemności, która odbyła się w Białymstoku, w dniach 25-26 września 2009 roku. Miejscem Konferencji był Hotel „Trzy Sosny” na peryferiach miasta, w leśnym zaciszu osiedla Ignatki. Tu również była zakwaterowana większość jej uczestników... Болей »