Сіўко Франц

Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.

Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".

У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Сіўко Франц :: Выданьні

pdf
epub
Сіўко Франц, Раз — шкілет, і два — шкілет

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесці

Сіўко Франц

Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю моўнага складніка, вынаходлівасцю ў пабудове сюжэта, адметнасцю аўтарскага падыходу да выкарыстання сродкаў мастацкага адлюстравання ... Болей »


epub
Сіўко Франц, Шула — мегаполіс

Шула — мегаполіс

Аповесць

Сіўко Франц

Працэдура надгляду нудотная і доўгая; здаецца, яна ніколі не скончыцца. Мы сядзім у салоне аўто ля будана з акенцам, за якім мудруе пры экране камп’ютара разамлелы ад спёкі мытнік, назіраем, як мітусяцца ўгары, пад дахам ангара, занятыя кармленнем птушанят ластаўкі. Птушак шмат, не менш за два дзясяткі, і яны без супынку нагадваюць пра сваю прысутнасць похаплівым шорганнем крылаў ды свежымі плямамі фекаліяў на доле. Вывадак асмялелых — ... Болей »


epub
Сіўко Франц, Тыдзень вялікай коткі

Тыдзень вялікай коткі

Аповесць

Сіўко Франц

— Вось так яно ўсё і выплывае на свет Божы, — з выглядам чалавека, які згубіў падчас стыхійнае навалы ўсіх сваіх крэўных, прамаўляе Алуша, і гэтак знаёмая Дарашэнку напятасць жончынага голасу канчаткова пазбаўляе яго надзеі на які-кольвек дыялог. — Дык у вас з гэтаю Люсяй, можа, і дзеці ёсць? Можа, і ўнукі таксама? А мы і чуць пра іх не чулі, і ведаць не ведаем. Пазнаёміў бы ўжо, ці што. Ёсць? Колькі? Ну, прызнайся! Твар яе пярэсціцца п... Болей »


epub
Сіўко Франц, Раз — шкілет, і два — шкілет

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесць

Сіўко Франц

Што лецішча можа быць так сабе, Тадэвуш Піліпавіч зразумеў яшчэ падчас тэлефонных перамоваў з гаспадыняю дома. Пусціць у жытло кватаранта за мізэрныя грошы, амаль, лічы, задарма, — такое дабрачынства ў часы, калі кожны штомоцы грабе пад сябе, хіба што ў сне або ў казцы ці ў мыльным серыяле сустрэнеш. Ды і самі перамовы прайшлі неяк надта ж ужо паспешліва. Быццам толькі і мела кабеціна наўме як хутчэй каго-небудзь гэтым нехлямяжым будынк... Болей »


epub
Сіўко Франц, Цымант

Цымант

Аповесць

Сіўко Франц

Тэлефон Клімовічаў адазваўся за трэцім разам — натужліва, перарывіста і разам з тым неяк надта глуха, як з падмосця. «Ну, нарэшце. Каб жа толькі не Павел», — падумала Нана і шчытней, быццам ад гэтага магло залежаць, хто на тым канцы проваду падасць голас, сястра або швагер, прыціснула слухаўку да вуха. Паўла Клімовіча, мужа сястры Алы, яна недалюблівала даўно — не ў апошнюю чаргу з-за пацвельванняў з яе нетутэйшага, грузінскага імя і ту... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Штрыхкоды

Штрыхкоды

Зборнік эсэ

Сіўко Франц

Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення – вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго – матэрыял, з якім ён падчас працы абыходзіцца і даволі бесцырымонна, і разам з тым – паважліва. Пра што і сведчыць дадзены зборнік эсэ, складзены з ужо друкав... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Плебейскія гульні

Плебейскія гульні

Сіўко Франц

Змешчаныя ў зборніку аповесці — вынік творчых пошукаў аўтара на працягу прамінулага пяцігоддзя. Не прэтэндуючы на валоданне ісцінай у апошняй інстанцыі, пісьменнік падае і аналізуе падзеі сучаснага жыцця так, як яны яму бачацца ў звязку з яго асабістым жыццёвым досведам, уласнымі маральнымі прыярытэтамі. Выданне прывабіць чытача нязмушанасцю аповеду, дакладнасцю характараў і выразнасцю дэталяў, дасканаласцю мовы. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Выспы

Выспы

Сіўко Франц

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправі... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Дзень бубна

Дзень бубна

првыпавесьці

Сіўко Франц

Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- стар... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Асіметрыя

Асіметрыя

аповеды, эсэ, запісы

Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. – Стой, ці не пасы* зноў… Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя