Сёмуха Васіль

Васіль Сёмуха (нар. 1936). Нараджэнец Пружаншчыны. Беларускі перакладчык прозы, паэзіі і драматургіі. Закончыў Маскоўскі універсітэт імя М.В. Ламаносава па курсе германістыкі. Надрукаваў пераклады зь нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Праклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы). Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі (1998), Германіі (2001) і літаратурная ПЭН-Цэнтра (1996).

 

Сёмуха Васіль :: Выданьні

Крашэўскі Юзаф Ігнацы, Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)

Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)

ды іншае

Крашэўскі Юзаф Ігнацы

Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812 – 1887); польскі пісьменьнік і публіцыст. З незаможнай шляхты, вучыўся ў Вільні. За дачыннасьць да паўстання 1830 года быў арыштаваны. Да 1859 года жыў у бацькавым маёнтку на Пружаншчыне і ў сваім маёнтку на Валыні, пазьней у Варшаве, якую вымушаны быў пакінуць зноў жа да дачыннасьць да паўстаньня 1863 года, і жыў ды працаваў у Дрэздэне. Там былі напісаны раманы з саксонскай эпохі (“Графіня Козэль”, “Бруль”, ... Болей »


Вэрфэль Франц, Veni creator spiritus…

Veni creator spiritus…

Вершы

Вэрфэль Франц

Франц Вэрфэль (1890 – 1945) нарадзіўся ў Празе ў сям’і камерсанта. Вучыўся ў Ляйпцыгу, Мюнхене, Гамбургу. Разам з В. Газэнклеверам і К. Пінтусам выдаваў альманах “Der jüngste Tag“ (“Найноўшы дзень”, 1913 -- 1921), які адыграў вялікую ролю ў развіцці літаратуры 1910-х гг. У 1915 – 1917 гг. служыў у аўстрыйскай арміі. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1918 года. У 20-я гады шмат падарожнічаў. У 20-30-я гады Франц Вэрфель належыц... Болей »


Крамэр Тэадар, Толькі на радзіме я чужы

Толькі на радзіме я чужы

Вершы

Крамэр Тэадар

Тэадар Крамэр (Theodor Kramer) нарадзіўся 1 студзеня 1897 года ў ніжнеаўстрыйскім гарадку Нідэрголабруне ў сям’і лекара. У 1915 г. адпраўлены на ўсходні фронт, быў цяжка паранены. У 1921 г. пакінуў юрыдычны факультэт Венскага універсітэта, працаваў у кнігагандлі, маляром, бадзяжнічаў. З выхадам у свет першага зборніка лірыкі “Тайнапіс уркаў” (“Die Gaunerzinke”, 1929) да яго прыходзіць слава. У 20-30-я гады быў вельмі папулярным лірыкам.... Болей »


Гайм Штэфан, Агасфэр

Агасфэр

Вечны Жыд

Гайм Штэфан

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўг... Болей »


Тувім Юльян, Баль у Оперы

Баль у Оперы

Тувім Юльян

Юльян Тувім (Julian Tuwim, 1894 – 1953) - польскі паэт, сатырык, перакладчык, бібліяфіл; увёў у польскую паэзію тэматыку вялікіх гарадоў і бытавую мову (mowa potoczna).Выдаў шматлікія зборнікі вершаў і ліра-эпічную паэму Польскія Кветкі (перакладзена на бел. мову В. Сёмухам), творы для дзяцей; пераклады з рускай мовы; дзяржаўная ўзнагарода 1951 г. Болей »


Зюскiнд Патрык, Басэтля

Басэтля

Аповесьць

Зюскiнд Патрык

Гэта я. Альбо нават, можа, мы. Калегі і я. Дзяржаўны аркестр. Другая Брамса -- гэта вам не абы што. У Другой нас было шасцёра. Сярэдні склад. А ўсяго нас восем. Часам згаджаюць яшчэ сяго-таго, да дзесяці. Аднаго разу нават было дванаццаць, гэта моц, каб вы ведалі, вялікая моц. Дванаццаць басэтляў, калі яны ўрэжуць, кажу тэарэтычна, вы не заглушыце іх цэлым аркестрам. Нават чыста фізічна. Тады астатнія могуць пакавацца. Без нас сапраўды ... Болей »


Бэлшавіца Візма, Белы алень

Белы алень

Лірыка

Бэлшавіца Візма

Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931-2005), латышская паэтэса, празаік, перакладчыца. Друкуецца з 1947 г. “У паэзіі Бэлшавіцы жыцьцё не ідылічнае. Я не магу адразу назваць другога латышскага паэта, у паэзіі якога так адухоўлена, але ў той жа час і балюча, нават няўмольна раскрываюцца “эоны” чалавечага жыцьця: ад дзіцячых пацешак да старэчага водуму з усімі яго ператварэньнямі і стратамі, з экзістэнцыяльным драматызмам, з парываньнямі ў будуч... Болей »


Майрынк Густаў, Белы Дамініканец

Белы Дамініканец

З дзённіка нябачнага

Майрынк Густаў

‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі... Болей »


Брыль Эрнэст, Вершы

Вершы

Брыль Эрнэст

Брыль (Bryll) Эрнэст (1935 -) – польскі паэт, празаік, драматург, перакладчык; прадстаўнік пакалення 1956 г., г.зв. пакалення часопіса “Вспулчэсносці”, сябрам рэдкалегіі якога быў і праблемы якога выяўляў у сваёй паэзіі. Актыўна змагаўся з традыцыямі сарматызму і засцянковасці, але высока цаніў патрыятызм. Прыхільнік рамантызму, не цураўся пры гэтым сарказму і іроніі. Пераклады з чэшскай і ірландскай літаратур. (Інфармацыя з сайту: wiem... Болей »


Тракль Геарг, Вершы

Вершы

Тракль Геарг

Геарг Тракль (Georg Trakl, 1887 – 1914), сын гандляра металам з Зальцбурга. Вывучаў фармацэўтыку ў Вене; як пазаштатны чыноўнік-медык паступіў у 1913 г. на працу ў гарнізонны шпіталь у Інсбруку, але неўзабаве пакінуў службу. Жыў у доме Людвіга ф. Фікера, у часопісе якога “Der Brenner” ён супрацоўнічаў. З пачаткам вайны ў складзе ранейшай вайсковай часткі зь перасоўным шпіталем апынуўся на фронце. Пасля бітвы пад Гродакам (Гарадок, Галіц... Болей »