Лепешаў Іван

Нарадзіўся я 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. У 1940 г. скончыў 8 класаў Ліцвінаўскай СШ, здаў экстэрнам за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, першы курс якога закончыў у 1941 г. У 1944 – 1947 гг. удзельнічаў у Айчыннай вайне, служыў у арміі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. У 1948 г. скончыў (на выдатна) Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці. Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949 – 1955). З 1956 г. – настаўнік беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы». З 1971 г. – у Гродзенскім педінстытуце (пасля універсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986). Асноўная тэматыка навуковых публікацый: фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура маўлення і стылістыка.

Апублікаваў 520 навуковых, навукова-метадычных і іншых прац, у тым ліку 40 кніг (манаграфіі, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі нарысаў). Сярод кніг – 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Памёр Іван Лепешаў 12.10.2014 г.

 

Лепешаў Іван :: Выданьні

Лепешаў Іван, Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гіс-тарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў. Болей »


Лепешаў Іван, Чаму мы так гаворым

Чаму мы так гаворым

даведнік

Лепешаў Іван

Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі, якія не трапілі ў «Слоўнік беларускіх прыказак» І. Я. Лепешава і М. А. Якалцэвіч (Мн.: Бел. навука, 2002). Болей »


Лепешаў Іван, Сучасная беларуская літаратурная мова

Сучасная беларуская літаратурная мова

дапаможнік

Лепешаў Іван

Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак і адлюстроўвае сучасны стан лінгвістыкі. Любыя неаргументаваныя адхіленні ад гэтай аксіёмы спараджаюць непажаданыя памылкі, якія стан... Болей »


Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі

Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі

Дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У дапаможніку змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай, развіццё навыкаў навукова-даследчай працы і г.д. Болей »


Лепешаў Іван, Дазнанні

Дазнанні

Лепешаў Іван

Роздум пра трагедыю Я.Купалы ў трыццатыя гады, вайну і маральнасць у творах В.Быкава, нетрадыцыйныя думкі пра А.С.Пушкіна... Адказы на гэтыя і іншыя надзённыя пытанні спрабуе знайсці аўтар кніжкі. Іншыя яе старонкі - пра нашу мову-гаротніцу, пра гвалт над ёю, ранейшы і сучасны. Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі літаратуры, мовы, гісторыі. Болей »


Лепешаў Іван, Фразеалогія сучаснай беларускай мовы

Фразеалогія сучаснай беларускай мовы

Лепешаў Іван

Асвятляюцца ў адпаведнасці з праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове асноўныя пытанні фразеалогіі, а ў некаторых выпадках і пытанні, якія дапаўняюць гэту праграму з улікам апошніх дасягненняў у галіне фразеалогіі. Раэлічаны на студэнтаў філалагічных факультэтаў. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы сярэдняй школы. Болей »


Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Слоўнік беларускіх прыказак

Слоўнік беларускіх прыказак

Даведнік

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У слоўніку апісваюцца каля 1000 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуатыўная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі э мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказках ёсць даведкі пра іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць пр... Болей »


Лепешаў Іван, Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы, Т. 2. М - Я

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

у 2 тамах

Лепешаў Іван

Такі вялікі фразеалагічны слоўнік выдаецца ў рэспубліцы ўпершыню. У ім даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў, кожны з якіх атрымлівае семантычную і стылістычную характарыстыкі. Паводле адбору матэрыялу і яго граматычнай і стылістычнай ацэнак гэта нарматыўны слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік будзе карысны настаўнікам і студэнтам, выкладчыкам навучальных устаноў і навуковым работнікам, пісьменніка... Болей »


Лепешаў Іван, Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы, Т. 1. А - Л.

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

у 2 тамах

Лепешаў Іван

Такі вялікі фразеалагічны слоўнік выдаецца ў рэспубліцы ўпершыню. У ім даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў, кожны з якіх атрымлівае семантычную і стылістычную характарыстыкі. Паводле адбору матэрыялу і яго граматычнай і стылістычнай ацэнак гэта нарматыўны слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік будзе карысны настаўнікам і студэнтам, Выкладчыкам навучальных устаноў і навуковым работнікам, пісьменніка... Болей »


Лепешаў Іван, Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

у 2 частках. частка 2

Лепешаў Іван

У слоўніку раскрываецца паходжанне каля 900 фразеалагізмаў, тлумачыцца іх сэнс. Першая частка выйшла ў 1981 г. У беларускай літаратурнай мове каля 6 тысяч фразеа¬лагізмаў. Вельмі многія з іх могуць быць супрацьпастаўлены адпаведным свабодным словазлучэнням, на фоне якіх яны ўспрымаюцца як разгорнутыя метафары. Параўн., напрыклад, Я перарэзваю лёску, потым шпарка змотваю вуды, бяру і свой, і Казіміраў улоў, і вось ужо мы ўдвух прабіраемс... Болей »