Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца, зрэдзьчасу бавіцца прозай.

Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Выкладнік кафедры беларускай мовы БНТУ. Ачольвае аддзел крытыкі часопісу “Дзеяслоў”.

Аўтар кнігі вершаў “Вершnick” (Мн., 2006 г., серыя “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”), манаграфіі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (Мн., 2009).

Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсеньневай (2003), лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005).

Пэўны час – зь 2003 г. аж да самага высяленьня арганізацыі з Дому літаратара – кіраваў справамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сябра СБП зь 2006 г.

Вершы А. Івашчанкі перакладаліся на: польскую, расейскую, літоўскую, балгарскую, нямецкую, грузінскую мовы.

Жанаты. Гадуе дзетак – Яну, Даніка, Настуньку. Бязьмежна кахае жонку і верыць, што гэта ўзаемна.

Некалькі разоў быў у космасе.

Ніводнага – не вярнуўся.

Жыве.

 

Івашчанка Анатоль :: Выданьні

Дзеяслоў, 16

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

* Абламейка Сяргей, Вясна з Быкавым * Бойка Валянцін, Тупая брама * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя пад Сатурнам * Васілеўскі Пётра, Urbi et orbi — гораду і сьвету * Дубоўскі Мікола, У кожнага — свая вайна * Зуёнак Васіль, Рыпіць асьвер... * Зьмітрук Павал, Тэрыторыя Хінжы * Івашчанка Анатоль, Эпоха рэмэйку * Калакоўскі Лешак, Байкі з каралеўс... Болей »


Дзеяслоў, 14

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

14

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Болей »


Дзеяслоў, 09

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

09

* Быкаў Васіль, "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай...". Лісты Васіля Быкава да Ларысы Геніюш * Быкаў Васіль, Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Голубеў Дзяніс, Адпускаю на волю Любоў... * Грыль Франц Салес, Мастак магічнага рэалізму * Гумянюк Юры, У рэжыме ультрафіялету... * Зуёнак Васіль, Жытнёвая памяць * Івашчанка Анатоль, Флейта дажджу *... Болей »


Дзеяслоў, 04

Дзеяслоў

04

* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак фантастычнага рэалізму * Дашкевіч Алег, Настальгія па "Нашай Ніве" * Дэбіш Васіль, Жыцьця мацнее прага * Зюскінд Патрык, ... Болей »


Літаратурная Беларусь, 12 (136) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (136) 2017

У цэнтры беларускай сталіцы, дзе з сівое даўніны да параўнальна нядаўняга часу пульсавала рэчка Няміга, у доме, адно з вокнаў якога глядзіць на ўзноўленае Траецкае прадмесце, адвечную раку Свіслач і на адзін з праспектаў незалежнай Беларусі, жыве знакамітая пісьменніца Алена Сямёнаўна Васілевіч. Ёй, лаўрэатцы Дзяржаўнай прэміі нашай краіны (узнагароджана ў 1976 годзе за кнігу аповесцяў «Пачакай, затрымайся…»), Заслужанай работніцы культ... Болей »


Літаратурная Беларусь, 12 (112) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (112) 2015

10 снежня ў Стакгольме адбылося ўручэнне найпрэстыжных у свеце Нобелеўскіх прэмій. Шведская акадэмія ўганаравала ёй беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. У той жа дзень адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне і банкет у Блакітнай зале Стакгольмскай ратушы, дзе першая беларуская нобелеўская лаўрэатка выступіла з прамовай, у якой з удзячнасцю згадала Алеся Адамовіча і Васіля Быкава, расказала (па-расійску) свету пра Беларусь і звярнулася... Болей »


Літаратурная Беларусь, 10 (110) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (110) 2015

У эпілогу да сваёй знакамітай паэмы «Пан Тадэвуш» вялікі ўраджэнец беларускай Наваградскай зямлі Адам Міцкевіч, знаходзячыся ў эміграцыі ў няблізкім Парыжы, пісаў: О, дачакацца мне б такой уцехі, Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі І каб, кудзелю прадучы, сялянкі, Калі закончаць любыя спяванкі Пра дзеўчыну, якая граць любіла І цераз скрыпку гусак пагубіла… Каб кнігі простыя мае, як гукі Іх песняў, узялі сялянкі ў рукі Болей »


Літаратурная Беларусь, 6 (106) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (106) 2015

Нядаўна зайшоў у нашу пасялковую бібліятэку — зачынілі чарговую кніжную кропку на раёне, і новая партыя прыйшла на макулатуру. Стосы звязаных вяроўчынай кніг, на жаль, торты не нагадвалі. Хутчэй — «могілкі хатніх гадаванцаў», якія пакутавалі перад смерцю на нястачу цёплага стаўлення гаспадароў. Абымшэлыя старонкі з аўтографамі Ватацы, Законнікава, Бураўкіна і нават — раптам! — даваенны том «містэра Піквіка» мінскага выдання. Болей »


Літаратурная Беларусь, 3 (103) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (103) 2015

Перадусім нацыянальную літаратуру забаронена выкладаць у поўным аб’ёме ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах (так, у 1996 годзе з праграмаў былі выкінутыя ўсе пісьменнікі-эмігранты), а стварэнне свабоднага камерцыйнага кніжнага рынку ў краіне сур’ёзна абмежавана (узгадаем суд над кнігаром Логвінавым). Болей »


Літаратурная Беларусь, 12-13

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

12-13

Даследнік рэчаіснасці Разанаў — загадка. Разанаў — разэнкрэйцэр. Разанаў — і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае нормы і парушае законы. Пачынаючы з «Каардынатаў быцця», любы ягоны зборнік — дастатковы для дысертацыі. Разанаў — Крэпасць, аб якую ламаюцца паэталагічныя дзіды… Пра Алеся Разанава гаворыцца шмат. Тры дзесяцігоддзі ягонае імя не сыходзіць з вуснаў неабыякавых да паэзіі. І яшчэ — невядома колькі — не будзе... Болей »