Грыбоўскі Юры

Юры Грыбоўскі, вайсковы гісторык, кандыдат гістарычных навук.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1979 г. у вёсцы Забрэззе на Валожын-шчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), поўны курс Беларускага Калегіюму па спецыяль-насці «Найноўшая гісторыя» (2001). У 2001-2005 гг. працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела вайсковай гісторыі Беларуеі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 3 2005 дактарант Гістарычнага Інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Спецыялізуецца ў пытаннях беларуска-польскіх узаемадачыненняў падчас Другой сусветнай вайны. Займаецца таксама гісторыяй беларускай вайсковасці XX стагоддзя. Аўтар звыш 60 навуковых публікацыяў у Беларусі, Польшчы і Расеі. Суаўтар манаграфіяў «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны» (2003) і «Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна» (2004). Сябра Беларускага гістарычнага таварыства.

За ўклад у адраджэнне гістарычнай памяці пра жыхароў Беларусі, якія бралі ўдзел у Другой сусветнай вайне на баку польскіх узброеных фармаванняў, загадам кіраўніка Ведамства па справах камбатантаў і рэпрэсаваных быў узнагароджаны медалём Рго Метогіа (2005).

Дадзеная кніга распавядае пра малавядомую старонку беларуска-польскай гісторыі — удзел беларусаў у польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у гады Другой сусветнай вайны. Праца напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Літвы. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, змацаванае крывёю абодвух народау. Аўтар засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзя-наў беларускай нацыянальнасці да выканання вайсковага абавязку, палітыка польскіх уладаў да жаўнераў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях. Даследуецца таксама паваенны лёс польскіх вайскоўцаў. Кніга прысвечана тысячам нашых суайчыннікаў, якія ахвярна змагаліся супраць гітлерызму, аднак доўгія паваенныя гады былі адрынутымі і забытымі на Бацькаўшчыне.

 

Грыбоўскі Юры :: Выданьні

Grzybowski Jerzy, W służbie Rzeczypospolitej

W służbie Rzeczypospolitej

Duszpasterstwo wojskowe wyznania prawosławnego w Wojsku Polskim w latach 1919-1949

Grzybowski Jerzy

W prezentowanej monografii Jerzy Grzybowski podjął próbę przedstawienia dziejów duszpasterstwa wojskowego wyznania prawosławnego w Wojsku Polskim w latach 1919-1949. Autor dokonał analizy dziejów duszpasterstwa wojskowego na tle historii Kościoła prawosławnego w Polsce w omawianym okresie. W pracy została przeanalizowana organizacja i działalność zespołu kapelanów wojskowych zarówno w czasie pokoju, jak i w warunkach wojennych. Ukazano ... Болей »


Грыбоўскі Юры, Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях 1918-1945

Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях...

1918-1945

Грыбоўскі Юры

Дадзеная кніга распавядае пра малавядомую старонку беларуска-польскай гісторыі — удзел беларусаў ва ўзброеных сілах 2-й Рэчы Паспалітай, польскіх вайсковых фармаваннях пад камаіідаванпем заходніх саюзнікаў, а таксама Войску Польскім на нямецка-савецкім фронце. У кнізе асвятляецца стаўленне польскіх грамадзянаў бе-ларускай нацыянальнасці да выканання вайсковага абавязку, аналізуецца палітыка польскіх уладаў да жаўнераў-беларусаў, паказва... Болей »


Репрессивная политика советской власти в Беларуси, Выпуск 2

Репрессивная политика советской власти в Беларуси

Сборник научных работ

Сборник работ белорусских и зарубежных авторов посвященный истории становления сталинского тоталитаризма в Белоруссии и его последствиям в послесталинский период. Сборник освещает широкий спектр проблем и событий XX века во всей его сложности я противоречивости. Сборник предназначен ученым, преподавателям, аспирантам, студентам, всем, кто интересуется историей своего Отечества. Болей »


Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

тэксты

Зборнік матэрыялаў міжнароднага семінара першы такога зместу на Беларусі, які характарызуе жыццё і дзейнасць тадэвуша Касцюшкі, яго ўплыў на развіццё Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі. У дадатак дадзены найноўшыя дакументальныя матэрыялы ваенна-дзяржаўнай эліты Расійскай імперыі перыяда барацьбы з паўстаннем 1794 г. У Вялікім княстве Літоўскім. Таксама гістарычная трагедыя „Рыцар свабоды” беларускага гісторыка і драматурга Алеся Петра... Болей »


ARCHE, 5 (138) 2015

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

5 (138) 2015

Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная сытуацыя ў Польшчы і рэгіёне напярэдадні і падчас Другой сусьветнай вайны. Чытачы змогуць даведацца шмат новага пра ўдзел паля... Болей »


ARCHE, 03 (120) 2013

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

03 (120) 2013

Тэма нумару: Ахвяры і каты. Паводле сваёй тэматыкі нумар з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай “Паліцаі і партызаны” , то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Ужо шмат гадоў у беларускіх інтэлектуальных колах вядуцца (у тым ліку і з выхадам на шырэйшыя пласты грамадства) няспынныя дыскусіі адносна таго, кім лічыць тых беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія наважы... Болей »


ARCHE, 01 (118) 2013

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

01 (118) 2013

Тэма нумару: Партызаны і паліцаі. Тэксты, уключаныя ў гэтае выданне, у большасці сваёй прысвечаныя якраз адлюстраванню розных бакоў вышэйадзначаных аспектаў гісторыі Беларусі пад нямецкай акупацыяй у 1941—1944 гг. Тут ёсць як публікацыі, прысвечаныя праблемам нацысцкага тэрору, здзяйснянага немцамі пры дапамозе сваіх прыхільнікаў з ліку мясцовага насельніцтва ў мэтах «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання» ці пад шыльдай змагання з ... Болей »


ARCHE, 07-08(94-95)2010

ARCHE

Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі

07-08(94-95)2010

* Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генэральнай акругі Беларусь (Менск, 8—10 красавіка 1943 году) * Акерман Фэлікс, Добры падмурак для будучых дасьледаваньняў * Акерман Фэлікс, Кніга пра падвойную акупацыю * Акерман Фэлікс, Нямецкая акупацыя Горадні ў чэрвені 1941 — ліпені 1944 гг. * Баўэр Егуда, Габрэйскія Баранавічы ў час Галакосту * Гайбэр Гэльмут, З актаў гаўляйтара Кубэ * Голета Вольга, «Lebensun... Болей »


ARCHE, 05(92)2010

ARCHE

Як Гітлер мог перамагчы

05(92)2010

* Страявы вайсковы статут Беларускай Самааховы * АПЭЛЬБАЎМ ЭН, Як Гітлер мог перамагчы * БАРТУШКА МАРК, Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гадах * БРАКЕЛЬ АЛЯКСАНДАР, «Найбольш небясьпечны гнеў сялянаў…» Забесьпячэньне партызанаў і іх стаўленьне да мірнага насельніцтва * ГЕЛАГАЕЎ АЛЕСЬ, Арганізацыя беларускіх узброеных адзінак на тэрыторыі Генэральнай акругі «Беларусь» у 1941—1944 гг. * ГРАНВІЛ ДЖААНА, Ак... Болей »


ARCHE, 11-12 (86-87) 2009

ARCHE

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

11-12 (86-87) 2009

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя заўвагі аб вывучэньні "трасянкі", або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук". Асноўная паводле аб'ёму публікацыя нума... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя