Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, цяпер – рэдактар аддзела часопіса “Маладосць”.

Піша па-беларуску і па-руску.

Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:

1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць». 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура».
1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура».
1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва».
2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор».
2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва».
2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство».
2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура».
2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва».
2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка».

Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. ­­ удзельнік Літэкспрэсу «Еўра­2000».

 

Федарэнка Андрэй :: Publications

Федарэнка Андрэй, Сузіральнік

Сузіральнік

Аповесці, апавяданні, эсэ

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... More »


Федарэнка Андрэй, Ціша

Ціша

Аповесці і апавяданні

Федарэнка Андрэй

Бабуля Домна лічылася “ўдавой франтавіка вайны”, а таксама “мнагадзетнай маці-гераіняй”. Яе муж, Петрыкаў дзед Андрэй, ляжаў пахаваны на мясцовых могілках. Вясною ўнук з бабуляй бралі бляшанку з фарбай і бутэльку аліфы і адпраўляліся паднаўляць магілку. Фарба была зялёнага колеру, а аліфа – жоўтая, цягучая, як мёд. Пакуль Петрык, у якога ад пахаў прыемна кружылася галава, боўтаў палачкай у бляшанцы, бабуля фарбавала. Зялёная агароджа па... More »


Федарэнка Андрэй, Ланцуг

Ланцуг

Аповесці

Федарэнка Андрэй

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. More »


Федарэнка Андрэй, Сечка

Сечка

Федарэнка Андрэй

Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, ... More »


Федарэнка Андрэй, Мяжа

Мяжа

Проза

Федарэнка Андрэй

The book features Adrey Fedarenka’s stories and autobiographical novel The Border Line. Openness and sincerity is something that keeps readers interested and makes them read the book from the beginning to the end. Andrey Fedarenka’s narrative is notable for his reflections. In simple and often chaotic words, expressions and lines readers find the author’s thoughts materialized on paper. A short foreword says that literary magazine revie... More »»


Федарэнка Андрэй, Вёска

Вёска

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Антона Васкевіча выганялі з інстытута ў канцы 1990 года, перад самая зімовай сесіяй. Запрошаны, Васкевіч пасядзеў у прыёмнай рэктара хвілінак 10—15, потым з прыёмнай, не гледзячы на яго, выйшлі адзін за адным куратар групы, прафорг, парторг (? — не быў ніколі Васкевіч у партыі і быць не збіраўся), камсорг, камендант інтэрната, прарэктар па гаспадарчай частцы і апошняя, дэканша, таксама чамусьці адводзячы вочы, спынілася перад ім і строг... More »


Федарэнка Андрэй, Нічые

Нічые

Аповесць

Федарэнка Андрэй

14 лістапада 1920 года польскае войска, якое перад гэтым нашчэнт разбіла чырвоных пад Варшаваю і пагнала іх на ўсход такімі тэмпамі, што не больш чым эпізод успрымаўся захоп у палон усяе IV арміі разам с 3­м конным корпусам, якое імкліваю хваляю, змываючы на шляху любое супраціўленне, дакацілася да Мінска і, раскалоўшы магутным ударам славутую 27­ю Омскую стралковую дывізію, за некалькі гадзін заняло горад і тады толькі спынілася, не ве... More »


Федарэнка Андрэй, Нічые

Нічые

Федарэнка Андрэй

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. More »


Федарэнка Андрэй, Рэвізія

Рэвізія

Раман

Федарэнка Андрэй

Вечар, рэдкі сухі сняжок сыплецца і не растае, а беліць вуліцы, тратуары, дрэвы, дахі дамоў — увесь гэты вялікі і, нягледзячы ні на што, прыгожы — самы лепшы ў свеце горад. Падмарожвае, таму крокі, галасы, шум машын — усё выразнае, па­зімоваму звонкае, хоць яшчэ і не зіма зусім, а восень, усяго толькі сярэдзіна кастрычніка 1989 года. І тут, у цэнтры Мінска, каля былога Губернатарскага, а цяпер чамусьці імя Горкага, парку, у будынку дзіў... More »


Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Барбара Радзівіл Драматычная паэма ў дзвюх дзеях

Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя

«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станісла­ва ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на той час пры сваёй маці і брату, падчашаму Мікалаю Юр’евічу Радзівілу. І кароль пачаў хадзіць да яе ноччу з палацу аж да дому яе і там у яе... More »


First   Previous   [1-4]   Next   Last