Эспіноса Руіс Анхела

Анхела Эспіноса Руіс (гішп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах).

У 2008 г., Эспіноса атрымала стыпендыю ад дзяржавы ЗША і паехала ў Паўночную Караліну на месяц. Там пазнаёмілася з маладымі людзьмі з розных краінаў свету (ў тым ліку з беларусамі), што змяніла ейнае жыццё назаўжды.

Анхела скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу (спецыяльнасць – фартэпіян). Скончыла Славянскую Філалогію у Гранадскім універсітэце ў 2015 г. Анхела цяпер магістрантка на кафедры Беларускай Філалогіі Варшаўскага Універсітэту.

Лаўрэатка журналісцкай прэміі “Беларусь у фокусе” (2011 г.), фіналістка паэтычнага конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна 2015 году. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў “Раяль ля мора” ў Менску і электронны зборнік “Памяць пра будучыню”. Ейныя вершы друкаваліся ў часопісе “Маладосць” і ў блогу аўтаркі, “Іншаземка, якая піша па-беларуску”.

 

Эспіноса Руіс Анхела :: Выданьні

pdf
epub
Эспіноса Руіс Анхела, Колер крылаў

Колер крылаў

Паэзiя i проза

Эспіноса Руіс Анхела

У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджан... Болей »


pdf
epub
Эспіноса Руіс Анхела, Pomme de ciel

Pomme de ciel

Эспіноса Руіс Анхела

Гітара, фламенка, чырвоная кроў віна тэмпранільё, Сервантэс, Пікаса, Гарсія Лорка і верш Сьвятлова “Гранада”. Прыблізна такой, калі я быў ва ўзросьце аўтаркі гэтай кнігі, была мая Гішпанія. Пазьней было яшчэ нешта (Бандэрас і Крус), а цяпер — да ўсяго — Анхела Эспіноса Руіс, якая, між іншым, нарадзілася ў тым жа месцы Андалусіі, дзе Пікаса з Бандэрасам. У Малазе. Тое, што на Анхелу паболела для мяне Гішпанія, не так істотна. У Гішпаніі,... Болей »


pdf
Эспіноса Руіс Анхела, Раяль ля мора

Раяль ля мора

Эспіноса Руіс Анхела

Анхела Эспіноса Руіз (гішп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах). У 2008 г., Эспіноса атрымала стыпендыю ад дзяржавы ЗША і паехала ў Паўночную Караліну на ме... Болей »


pdf
Эспіноса Руіс Анхела, Памяць пра будучыню

Памяць пра будучыню

Эспіноса Руіс Анхела

Анхела Эспіноса Руіз (гішп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах). У 2008 г., Эспіноса атрымала стыпендыю ад дзяржавы ЗША і паехала ў Паўночную Караліну на ме... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 107

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

107

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 23

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

23

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай. З таго часу захаваўся лемантар. Бацька заўязата вучыў нас па ім чытаць. Запамяталіся да сёння яго тлумачэнні (Сцяпан Карбо... Болей »


pdf
Маладосць, 5 (750) 2016

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

5 (750) 2016

Яшчэ да выхаду кнігі я падумаў, што любая добрая з’ява павінна дайсці да адрасата, таму трэба займацца хаця б крыху прасоўваннем сваёй творчасці. Мне падаецца, што паэзія не павінна жыць выключна ў бібліятэках ці на імпрэзах. І я ўспомніў — у мяне шмат знаёмых, якія жывуць у іншых краінах ці вандруюць па іх, і я звярнуўся да іх з прапановай зняць відэа на мае вершы. Сябры адгукнуліся, а пасля мне пачалі пісаць незнаёмцы і прапаноўваць з... Болей »


video
Эспіноса Руіс Анхела, Прысвячэнне беларускаму народу

Прысвячэнне беларускаму народу

Эспіноса Руіс Анхела

Беларускамоўная паэтка з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс чытае "Прысвячэнне беларускаму народу". Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах).<br /><br /><center><iframe width="560" ... Болей »