Доля Зоя

Зоя Доля нарадзілася ў вёсцы Макаўе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Па адукацыі мадэльер-канструктар жаночага адзення. Перад распадам Савецкага Саюза па размеркаванні з Мінска пабывала на Далёкім Усходзе ў Камсамольску-на- Амуры. Пасля вяртання ў Беларусь у 90-я гады працавала ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, дзе арганізавала для школьнікаў першы беларускамоўны гурток “Беларускі сувенір” па вырабе традыцыйных лялек з ільна ў нацыянальным адзенні. Вяла на беларускай мове святочныя імпрэзы, што праходзілі ў Палацы. Потым працавала мадэльерам на прыватным прадпрыемстве, паралельна займалася літаратурнай творчасцю. Друкавалася ў газетах “Наша Ніва”, СБ “Беларусь сегодня”, беларуска-ўкраінскім альманаху “Справа”, на TUT.BY. Удельнічала ў літаратурных перадачах на тэлебачанні Барысава і Баранавіч. Аўтар кніг прозы “Акно ў замежжа” і “Час пасля Саюза”. Правяла шэраг творчых сустрэч з чытачамі ў Мінску, а таксама абласных і раённых бібліятэках Беларусі.

 

Доля Зоя :: Выданьні

Доля Зоя, Час пасля Саюза

Час пасля Саюза

Аповесць, фельетон, апавяданні

Доля Зоя

Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праблемы беларускай мовы і паводзін маладога... Болей »


Доля Зоя, Акно ў замежжа

Акно ў замежжа

кніга прозы

Доля Зоя

Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў. Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў. У яе творах праўдзіва з іроніей і веданнем псіхалогіі адлюстравана жыццё беларусаў ў незвычайных падзеях і нечаканых абставінах. Друкавалася ў беларуска-ўкраінскім альманаху «Справа», газетах «Наша Ніва», СБ «Беларусь сегодня», на tut.by. Жыве ў Мінску. Болей »