Чыгрын Сяргей

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.

Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя.

Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003).

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.

 

Чыгрын Сяргей :: Выданьні

Полымя, 10 (972) 2010

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

10 (972) 2010

З літаратуры ТУРЦЫІ. Джалалэддзін Румі. Архан Велі (Канык). Пера клад Міколы Мятліцкага. Мухамед Фетхулах Гюлен. Пераклад Рагнеда Малахоўскага Кастрычнік. Каляндар памятных дат АРАБЕЙ Лідзія, Пошукі ісціны. Абразкі АЎДОНІНА Таццяна, «Трагедыя — гібель — свята…» БАГАМОЛАВА Алена, ***Веснавеі… ***Не сядзіцца вясноваму ветру-гарэзу… ***Я не веру сваім прадчуванням… ***Сплыло вясло… ***Пазняцветам... ***Днём маўчыш… ***Б... Болей »


Полымя, 01(939)2008

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

01(939)2008

* Гліняныя кнігі. З паэзіі Вавілоніі і Асірыі. * Легенды ХХ стагоддзя. Яўген Глебаў. * Метрыка літаратурная. * Як ствараўся Дзяржаўны гімн БССР. * ГУСАКОЎ Уладзімір, Сістэма мер устойлівага стратэгічнага развіцця нацыянальнага аграпрамысловага комплексу. * ДЫМАР Антоні, Пегас і авёс. Вершастихи. Парадыйная парода. Хлопцы і манах. Літпародыі. * КОНЕЎ Ягор, Грэчкасейная ідылія Тадэвуша Касцюшкі. * КУЗЬМІ... Болей »


Полымя, 01(927)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

01(927)2007

* Метрыка літаратурная * На паверцы — імёны. Антон БЯЛЕВІЧ. Смерць Маланні. Прызнанне ў вернасці. Вернасць лебядзіная. Журавіны * Наш край. Алесь Карлюкевіч. Слова ў дарогу * Школьны факультатыў. Леанід ДАЙНЕКА * Алейнік Лада, Гармонія слова і вобраза * БАРАВІКОВА Раіса, Роздум над фотаздымкам * Бутэвіч Анатоль, Апошняе ігрышча * ВАСІЛЕЎСКАЯ Галіна, Белая акацыя * Гніламёдаў Уладзімір, Сцвярджэнне... Болей »


Тэрмапілы, 12

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

12

* ЗАПІСКІ ЯНЫЧАРА * ПРЫВІДЫ РОДНАГА “БЕЛАВЕЖСКАЯ” АНТАЛОГІЯ 1958–2008 гг. * Sawinkow Andrzej, Nadziei Artymowicz poezja egzystencjalnego niepokoju w kontekście tożsamościowym * Supa Wanda, Poetyka prozy Michała Androsiuka * Бадлер Шарль, МАЛЕНЬКІЯ ПАЭМЫ Ў ПРОЗЕ * Бядуля Змітрок, (ЗАБЫТЫЯ СТАРОНКІ ТВОРЧАСЦІ) * Гарэцкі Радзім, ЖЫЦЦЁВЫ МЕЛАНЖ НАВУКОЎЦА * Гоўзіч Ірына, Лірыка-філасофская проза Юркі Геніюша... Болей »


Першая   Папярэдняя   [9-9]   Наступная   Апошняя