Чыгрын Сяргей

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.

Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя.

Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003).

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.

 

Чыгрын Сяргей :: Выданьні

Чыгрын Сяргей, Шляхамі Беласточчыны

Шляхамі Беласточчыны

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы

Чыгрын Сяргей

У сваёй новай кнізе Сяргей Чыгрын працягвае даследаваць лёсы беларусаў, якія родам з Беласточчыны, а таксама жыццёвыя дарогі знакамітых асобаў Бацькаўшчыны, якія ў розны час мелі і маюць сёння дачыненне да беластоцкай зямлі. Болей »


Карпечанка М., Чыгрын Сяргей - уклад.; Чыгрын Сяргей - прадм., Ачышчэнне душы

Ачышчэнне душы

Успаміны пра Валянціна Ермаловіча

Карпечанка М., Чыгрын Сяргей - уклад.; Чыгрын Сяргей - прадм.

Кнігу, якую вы, шаноўныя чытачы, трымаеце ў руках, напісалі тыя, хто добра ведаў, шчыра сябраваў і вучыўся ў выдатнага педагога, рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі Валянціна Іванавіча Ермаловіча. Гэта кніга — светлая памяць пра чалавека, якога мы ведалі, якога часта прыгадваем сёння самымі добрымі словамі. І да гэтай памяці далучыліся былыя сябры і вучні з Магілёва, дзе ён жыў і працаваў, а таксама з Мінска, Слоніма, Бялы... Болей »


Чыгрын Сяргей, Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках

Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках

[1900–1950]

Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына адлюстроўвае аблічча Слоніма, яго архітэктуру, помнікі, падзеі, а таксама людзей, якія жылі ў першай палове ХХ стагоддзя ў гэтым старажытным і багатым на гістарычныя факты горадзе над Шчарай. Фотаздымкі і паштоўкі з архіва аўтара. Болей »


Чыгрын Сяргей, Слонім і ваколіца

Слонім і ваколіца

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі

Чыгрын Сяргей

Калі вы яшчэ не былі ў старажытным беларускім горадзе Слоніме, то спазніліся як мінімум на 200–300 гадоў. І шмат чаго ўжо не ўбачыце. Але моцна засмучацца не трэба. Бо Слонім — горад, пра які можна распавядаць бясконца, ды і паглядзець тут ёсць што нават і сёння. Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Слонімшчыне, яе гісторыі і помнікам, а таксама знакамітым людзям, якія адсюль родам. Болей »


Чыгрын Сяргей, Хочацца дахаты

Хочацца дахаты

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы. Гутаркі. Лісты. Аўтографы

Чыгрын Сяргей

У сваю кнігу Сяргей Чыгрын уключыў артыкулы пра людзей малавядомых, якія заслужылі ўдзячную памяць беларусаў, такіх як Андрэй Вайтовіч, Віталь Губарэвіч, Алесь Асіпчык, Ганна Кароль, Васіль Струмень, Ян Збажына і іншых. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаныя Міколу Арочку, Янку Саламевічу, Аляксею Пысіну, Міколу Гайдуку, Юрку Геніюшу, Сакрату Яновічу. У кнізе змешчаны гутаркі з Арсенем Лісам, Міколам Чарняўскім, Міхасём Мірановічам. Апублік... Болей »


Чыгрын Сяргей, Іншых шляхоў не было

Іншых шляхоў не было

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі

Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына складаецца з пяци раздзелаў. У першым аўтар распавядае пра тых людзей, якія змагаліся за Беларусь, і пра тых, якія дапамагалі беларускай культуры, гісторыі, літаратуры. У другім ідзе гутарка пра беларусаў Беласточчыны. У трэцім аўтар спыняецца на гісторыі Слонімшчыны. У чацвёртым — расказвае пра цікавыя выданні, якія пабачылі свет у апошнія гады ў розных выдавецтвах. У пятым раздзеле надрукаваны гутаркі з Аляксеем П... Болей »


Чыгрын Сяргей, Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны

Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны

артыкулы, гутаркі

Чыгрын Сяргей

У кнігу беларускага пісьменніка, гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя Зэльвеншчыне, яе гісторыі, людзям і помнікам. Яны былі напісаны падчас вандровак па зэльвенскім краі. Зэльва — невялічкі гарадок у Гродзенскай вобласці, што раскінуўся на левым беразе ракі Зальвянкі (прыток Нёмана). Упершыню Зэльва ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у ХVІ стагоддзі. Яна ўваходзіла ў склад Гродзенскай каралеўскай эканоміі і... Болей »


Чыгрын Сяргей, Легенды і паданні Слонімшчыны

Легенды і паданні Слонімшчыны

Чыгрын Сяргей

У гэту мініяцюрную кніжачку ўвайшлі легенды і паданні Слонімшчыны, якія сабраў і пераказаў літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын са Слоніма. Задача збірання і апублікавання вуснай народнай творчасці сёння асабліва надзённая. У выніку сацыяльнадэмаграфічных працэсаў адбываецца разбурэнне традыцыйнай беларускай вёскі. Многія населеныя пункты перасталі існаваць ці знаходзяцца на мяжы існавання. Гэта і іншыя прычыны прыводзяць да с... Болей »


Чыгрын Сяргей, Слонімскі буквар

Слонімскі буквар

даведнік па горадзе Слоніме і раёне

Чыгрын Сяргей

Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівы даведнік па горадзе Слоніме і раёне, дзе арганічна пераплятаюцца мінулае і сучаснае Слонімшчыны. Кніга будзе цікавай усім тым, хто захапляецца гісторыяй і краязнаўствам сваёй Бацькаўшчыны, але найперш школьнікам і іх бацькам, настаўнікам і турыстам. Болей »


Чыгрын Сяргей уклад., Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі

Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. Болей »