Чыгрын Сяргей

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.

Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя.

Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003).

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.

 

Чыгрын Сяргей :: Выданьні

Чыгрын Сяргей, Літаратурная Слонімшчына

Літаратурная Слонімшчына

Артыкулы, згадкі, гутарка

Чыгрын Сяргей

Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам Болей »


Чыгрын Сяргей, Жыву Бацькаўшчынай

Жыву Бацькаўшчынай

Чыгрын Сяргей

“Сваім талентам пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргей Чыгрын аддана служыць Беларусі” – так сказала пра яго пісьменніца Вольга Іпатава. І гэтая кніга – таму пацвярджэнне. У ёй – творчая справаздача перад чытачамі і перад самім сабой, каб паказаць вынікі ўласнай творчай дзейнасці за пражытыя гады нястомнай працы. Болей »


Хільмановіч Уладзімір, Чыгрын Сяргей, Каляндар Слонімшчыны

Каляндар Слонімшчыны

Дні і гады, асобы і падзеі

Хільмановіч Уладзімір, Чыгрын Сяргей

Каляндар адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся на Слонімшчыне ў мінулых стагоддзях, а таксама год, дзень, месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны і тых, хто тут жыў, вучыўся і працаваў. Болей »


Чыгрын Сяргей, Слонімскія гісторыі

Слонімскія гісторыі

Людзі. Падзеі. Выданні

Чыгрын Сяргей

У новую кнігу пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя гісторыі Слонімшчыны, яе людзям і падзеям. Артыкулы былі напісаны аўтарам у апошнія два гады. Болей »


Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей, Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

(1916– 2016)

Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей

У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі. Болей »


Чыгрын Сяргей, На радзіме Ігната Дварчаніна

На радзіме Ігната Дварчаніна

З краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне

Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям, помнікам і мясцінам. Артыкулы напісаны падчас гісторыка-краязнаўчых вандровак і незабыўных сустрэч на дзятлаўскай зямлі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і з асабістага архіва аўтара. Болей »


Чыгрын Сяргей, Час спагадлівым не бывае

Час спагадлівым не бывае

гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы

Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына пра лёсы беларусаў ХХ — пачатку XXI стагоддзяў. У ёй чытачы прачытаюць пра малавядомыя раней факты з жыцця і дзейнасці Адольфа Зенюка, Уладзіміра і Яўгена Хлябцэвічаў, Уладыслава Казлоўшчыка, Георгія Пеха, Міхася Ліста, Пятра Першукевіча, Андрэя Чэмера, Уладзіміра Урбановіча, Алега Лойкі і іншым асобаў нашай Бацькаўшчыны. Болей »


Чыгрын Сяргей, 125 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны

125 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны

Чыгрын Сяргей

Кніга па гісторыі Слонімшчыны ў пытаннях і адказах разлічана на шырокае кола чытачоў. Але ў першую чаргу на тых, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, найперш — гісторыяй слонімскай зямлі. 1. Калі з’явіліся першыя людзі на Слонімшчыне? / Першыя людзі на тэрыторыі Слонімшчыны пачалі з’яўляцца яшчэ 14 тысяч гадоў таму, калі край наш уяўляў сабою тундравую і лесастэпавую прастору, праз якую мігравалі статкі паўночнага аленя. Самыя р... Болей »


Чыгрын Сяргей, Мора Віктара Шведа

Мора Віктара Шведа

Артыкулы і гутаркі

Чыгрын Сяргей

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора Гайнаўскага павета (Польшча). Паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў беларускіх школах у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім (Польшча). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне беларускай філалогіі (1969) Варшаўскага ўніверсітэта. Кніжку Сяргея Чыгрына склалі матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці старэйшага бе... Болей »


Лейка Кандрат, Чыгрын Сяргей - укладанне, прадмова і каментар, Пан Трудоўскі

Пан Трудоўскі

З літаратурнай спадчыны

Лейка Кандрат, Чыгрын Сяргей - укладанне, прадмова і каментар

Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны адшуканыя ў архівах і бібліятэках асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара «Нашай нівы» ў 1911–1921 гадах — паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860–1921). Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-9]   Наступная   Апошняя