Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі (нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца.

Нарадзіўся ў Сартавальскім раёне Карэліі (РСФСР). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі.

У 1986 г. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым быў старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міра. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights).

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 быў прысуджаны да 4,5 гадоў ў выпраўленчай калёніі ўзмоцненага рэжыму[4] з канфіскацыяй маёмасьці за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014.

Крыніца: be-x-old.wikipedia.org

 

Бяляцкі Алесь :: Publikacje

pdf
Бяляцкі Алесь, Турэмныя сшыткі

Турэмныя сшыткі

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай шкоды дзяржаве. Да суда сядзеў у СІЗА г. Менска і Жодзіна. Пакараньне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. ... Więcej »


pdf
Бяляцкі Алесь, Лісты салідарнасьці

Лісты салідарнасьці

Бяляцкі Алесь

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці, чым усім дзьвюм тысячам зьняволеных бабруйскай калоніі. Такая хваля падтрымкі выклікала нявольную павагу да палітычнага зьняволенага ... Więcej »


pdf
Бяляцкі Алесь, Бой з сабой

Бой з сабой

Творчы партрэт паэта Эдуарда Акуліна

Бяляцкі Алесь

Да 50х утодкаў з дня нараджэньня паэт Эдуард Акулін выдаў том выбраных вершаў «Сьвятая ноч». Эдуард Акулін зьяўляецца адным з найболын значных і яскравых беларускіх паэтаў сучаснасьці. Ён прыйшоў у паэзію з творчым пакаленьнем 80-х, у пакаленьні «Тутэйшых». Падчас актыўнай дзейнасьці таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» ў другой палове 80-х гадоў ён жыў удалечыні ад тагачасных бурапенных падзеяў, настаўнічаў у вёсцы Дуброва ў Рэчыц... Więcej »


pdf
Бяляцкі Алесь, Іртутнае срэбра жыцьця

Іртутнае срэбра жыцьця

Пралог: нататкі праваабаронцы

Бяляцкі Алесь

Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных паездак. Першыя лісты для гэтай кнігі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія — у чэрвені 2013, але зьмешчаны яны па храналогіі падзеяў,... Więcej »


pdf
Бяляцкі Алесь, Халоднае крыло Радзімы

Халоднае крыло Радзімы

Бяляцкі Алесь

Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюц... Więcej »


pdf
Бяляцкі Алесь, Асьвечаныя беларушчынай

Асьвечаныя беларушчынай

Бяляцкі Алесь

Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі - манаграфія "Літаратура і нацыя" 1991 і кніга нарысаў і эсэ "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" 2006). Праца па ўкладаньні кнігі была ра... Więcej »


pdf
Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый, Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

аналітычны агляд

Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з выкананьнем правоў і асноўных свабодаў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе. Зборнік ут-рымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў пра-воў грамадзянаў за дадзены перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе аналізу асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by і іншых.) У кнізе ... Więcej »


pdf
mp3
Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый, Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе

аналітычны агляд

Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юрый

Kolejna edycja corocznej kroniki łamania praw człowieka na Białorusi zawiera spostrzeżenia i notuje przypadki łamania praw człowieka w 2008 roku. Atmosfera, która wtedy panowała na Białorusi, ukazuje sprzeczność procesów zachodzących w państwie. Niektóre kroki najwyższych władz kraju były przyjmowane, jako długo oczekiwana odwilż, jednak ilość faktów łamania praw człowieka, świadczy, na żal, o czym innym. Owszem, metody się zmieniły, al... Więcej »»


pdf
mp3
Беляцкий Александр, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин, Чаусов Юрий, Ситуация с правами человека в Беларуси в 2008 году

Ситуация с правами человека в Беларуси в 2008 году

Аналитичкский обзор

Беляцкий Александр, Ревяко Татьяна, Стефанович Валентин, Чаусов Юрий

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў за дадзены пэрыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by i inszych). У кнізе выкарыстаныя фотаздымкі з с... Więcej »


pdf
Bialiatski Ales, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin, Chavusau Yury, Situation in the Field of Human Rights in Belarus in 2008

Situation in the Field of Human Rights in Belarus in...

Analytical Review

Bialiatski Ales, Reviaka Tatsiana, Stefanovich Valiantsin, Chavusau Yury

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў за дадзены пэрыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by i inszych). У кнізе выкарыстаныя фотаздымкі з с... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-5]   Następna   Ostatnia