БелсатTV

БелсатTV

«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».

БелсатTV :: Выданьні

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 12.03.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Першы Усебеларускі з’езд. Апошні ўсебеларускі

Краўцэвіч Аляксандр

Сабраны ў снежні 1917 г. у Менску Усебеларускі з’езд стаўся самым прадстаўнічым у найноўшай гісторыі Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты ўсіх этнічных рэгіёнаў краіны ад Беластоку да Смаленску і галоўныя палітычныя партыі ды грамадскія арганізацыі. Надзвычайныя падзеі ў Расеі, а менавіта бальшавіцкі пераварот і ліквідацыя дэмакратычнае рэспублікі, павярнулі кірунак Усебеларускага з’езду ад спадзяванняў на аўтаномію ў дэмакратычнай Расеі... Болей »

Belsat Music Live, 49

Belsat Music Live

«.К»: музычны шаман з Іўя

Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна. Ягоныя песні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць з сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Знаўцы знойдуць адсылкі да «Velvet Undeground», «Аукцыону» і «Троіцы», але гэта не дае ключа да спасціжэння творчасці музычнага шамана з Іўя. Капаць трэба глыбей. У шчырай размове з Міраю Шульц Яўген распавядзе пра жыццё на памежжы, працу настаўніка ў вёсцы, м... Болей »

Беларускі свет, 06.03.2018

Беларускі свет

Былы міліцыянт з Беларусі працуе фатографам у Чэхіі

Алена і Віктар нарадзіліся і жылі ў Менску, там жа атрымалі адукацыю і працавалі. Аднак жаданне рабіць нешта нефарматнае, а да таго прага спазнаваць свет прыцягнула іх у Чэхію. Ужо некалькі гадоў жывуць яны ў горадзе Кладно непадалёк ад чэшскай сталіцы. Алена займаецца дызайнам і рознымі відамі журналістыкі. Віктар, каб утрымаць жонку і двух сыноў, вырашыў зарабляць фатаграфіяй. Цяпер яны ўжо не могуць аддзяліць працу ад падарожжаў і за... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 05.03.2018

Загадкі беларускай гісторыі

БНР і Менск. Нараджэнне новай сталіцы

Краўцэвіч Аляксандр

Падчас Першай сусветнай вайны галоўны цэнтр беларускага руху перамясціўся з Вільні ў Менск. Пасля вялікага нямецкага наступу ў 1915 г. Менск стаў прыфрантавым горадам, насельніцтва яго імкліва расло за кошт прыезджых вайсковых і цывільных службоўцаў ды бежанцаў з занятых немцамі беларускіх тэрыторый. Не выпадкова ў гэтым горадзе ў канцы 1917 пачатку 1918 г. адбыліся лёсавызначальныя падзеі ў гісторыі краіны, а сам Менск стаў новай белар... Болей »

Belsat Music Live, 48

Belsat Music Live

«Кассиопея». Шоу блазнаў

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – галоўныя блазны беларускай сцэны – гурт «Кассиопея». Ілля Чарапко-Самахвалаў і Аляксандр Ліберзон распавядуць вядоўцы Міры Шульц пра самыя свае дзіўныя выступы, адкажуць, ці гатовыя выступіць на юбілеі КДБ, і пакажуць сапраўдныя беларускія танцы.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="ht... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 26.02.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Падароск. Па дарозе да Беларусі

Краўцэвіч Аляксандр

Тыповая шляхецкая сядзіба трапіла да незвычайнага чалавека, бізнесоўца, які на першае месца ставіць місію асветніцтва замест звычайнага імкнення зарабіць грошы. Тут вядуць рэстаўрацыю, ладзяць цікавыя экскурсіі, ствараюць музей беларускае шляхты і турыстычны комплекс, які мае зрабіцца яшчэ адным агнівам беларускасці – не фармальнай, а сапраўднай.
www.belsat.eu
<br... Болей »

Belsat Music Live, 47

Belsat Music Live

«Ілюжан». Джаз-ф’южан ад паазерскай русалкі

Калі сумясціць беларускі фольк з джазам, то атрымаецца прыблізна такая музыка, якую граюць героі новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гурт «Ілюжан», які аб’яднаў рокавых і акадэмічных музыкаў, пакажа жыўцом свае самыя яскравыя песні ўключна з прэм’ераю з будучага альбому. А вакалістка каманды Кацярына Папова распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра тое як сфармавалася яе ўнікальная спеўная манера, на якую звярн... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 19.02.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Ларыса Геніюш. Несавецкая грамадзянка ў савецкай Беларусі

Краўцэвіч Аляксандр

Беларуская паэтка і патрыётка ніколі не паддалася, не здрадзіла свайму прызванню. Прайшла праз сталінскія турмы і канцлагеры, была і застаецца ўзорам беларускага грамадзяніна. Помнік ёй стаіць на цвінтары царквы ў Зэльве насупраць дому, у якім яна жыла, а памятная шыльда правісела ўсяго чатыры дні. Славутую беларуску шануюць патрыёты, праваслаўная царква, але шальмуюць лукашэнкавыя ўлады. Чаму?
<a href="http://belsat.eu" ... Болей »

Belsat Music Live, 46

Belsat Music Live

«Zolki band». Так гучыць сучасная беларуская альтэрнатыва!

У іхных песнях – туга ды іронія , адчай і нескаронасць. Яны спрабуюць разгадаць таямніцы гэтага вар’яцкага свету і паказаць усю абсурднасць татальнага кантролю. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць галоўнае адкрыццё берасцейскай незалежнай сцэны апошніх гадоў – гурт «zolki band». Музыкі зайграюць абраныя песні са свайго дэбютнага альбому «Доўгі-доўгі дзень», прэзентуюць зусім новыя кампазіцыі, а ў раз... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 12.02.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Ад Няміра да Уселюба

Краўцэвіч Аляксандр

Старадаўняе мястэчка каля Наваградку вядомае гатычным касцёлам, верагодна, першым у краіне закладзеным прыватнай асобай, а не дзяржаўнымі ўладамі. Занядбаны, напалову разбураны ў савецкі час і адноўлены ў незалежнай Беларусі, касцёл стаўся цэнтрам духоўнага жыцця не толькі Уселюбу, але і ўсяго наваколля.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-181]   Наступная   Апошняя