![]() |
![]() |
Аўсяннікава Тамара Пятроўна (дзявочае прозвішча Краўчанка), нарадзілася 24 мая 1949 года ў вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучылася ў Сяўкоўскай васьмігадовай школе і Малажынскай сярэдняй школе. У 1971 годзе скончыла БДУ імя Леніна філалагічны факультэт. Працавала на Віцебшчыне настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1972 годзе выйшла замуж. З 1973 года жыве і працуе ў горадзе Магілёве. Мае дзве дачкі і чацвёра ўнукаў.
Накірункі творчай дзейнасці - паэзія, проза, публіцыстыка і літаратуразнаўства. Выдадзены кнігі паэзіі “Ноты сэрца” і “Лістапад гадоў”, прозы - “Любачка”. Артыкулы па творчасці Яўгеніі Янішчыц і Ніла Гілевіча друкаваліся ў рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданнях.
У кнігу ўвайшлі вершы лірычныя, філасофскага зместу, з адценнем іроніі. Аўтара хвалююць сны і ява. Яна зберагае ў памяці дарагія сэрцу імёны, звяртаецца да такіх фальклорных жанраў, як замова і галашэнне. Болей »
У кнігу ўвайшлі замалёўкі з жыцця вясковай дзяўчынкі. Яны выклікаюць усмешку, пачуццё светлага суму і спагады да лёсу Любачкі, знаёмяць нас з побытам беларускай вёскі і духоўнымі памкненнямі галоўнай гераіні. Болей »
Другая кніга Тамары Аўсяннікавай – роздум над імгненнасцю жыцця, яго стасункамі і над тым, што дорага і хвалюе. Болей »
Першая кнiга Тамары Аўсяннікавай - гэта шчымлівыя ноты адзінокага сэрца, філасофскае адчуванне кругавароту і бясконцасці жыцця, глыбокі лірызм і далікатны гумар, горкая іронія і фальклорныя матывы. Болей »
Калі я паступіў у Віленскі мастацкі інстытут і пачаў вывучаць літоўскую мову, калегі літоўцы вельмі дзівіліся, што я разумею творы Крысціёнаса Данелайціса (1714–1780), бацькі літоўскай літаратурнай мовы, лепш за іх. Сакрэт жа быў просты: мова гэтага паэта шчодра перасыпана славянізмамі. Існаванне Літвы ў сумеснай дзяржаве з Польшчай аказала вялікі ўплыў на літоўскую мову — шляхта практычна апалячылася, і літоўская мова, як і беларуская,... Болей »
Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы, якасць жа нашай літаратуры ў чытачоў сумневаў не выклікае. Болей »
АЎСЯННІКАВА Тамара, Абнадзееныя дні АЎЧЫННІКАВА Ганна, Абдымкі лёсу. Вершы Баравікова Раіса, Часопіс «Маладосць» застаецца сучасным БРАВА Алена, Дараванне. Аповесць ВОЙЛАКАВА Ала, За светлай смугой. Вершы ГРЫБАЙЛА Вячаслаў, Споведзь тэатру! ГУШТЫН Дар’я, Музыка фарміруе чалавека — ягоны густ, характар і манеры Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка. Працяг. Пачатак у № 1, 2 г.г... Болей »
Па назве вёскі, можна здагадацца, што яе заснавальнікі, з цяжкасцю адваёўваючы ў балота і лесу ладны кавалак зямлі, радасна крычалі: «Вось дык ляда!» І потым кожны з гаспадароў цешыўся сваёю перамогаю і паўтараў: «Ляда, маё ляда!» Так і з’явілася назва вёскі, а лепшае і не прыдумаеш. У ёй ужо змясцілася першапачатковая гісторыя селішча. Болей »
* Змест часопіса за 2007 год. * Метрыка літаратурная. * Часопіс «Полымя» — этапы творчага станаўлення. «Круглы стол» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. * АР-СЯРГІ Вячаслаў, Расставанне. Унізе. «Юнона і Авось». Акварэль. Лабірынт. Боль. Антонімы зімы. Мядзведжае заляцанне. * АЎСЯННІКАВА Тамара, «Я пісала табе пісьмо...» * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, «Непазбежна высокае неба...... Болей »
Народнаму паэту Беларусі, заслужанаму дзеячу навукі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х.Боцева 30 верасня спаўняецца 80 гадоў. Ніл Гілевіч чалавек рознабаковага (...) Болей »