Далідовіч Генрых

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Генрых Далідовіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Стахвюк Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Стахвюк.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Бабкоў Ігар, Вершы

Вершы

Бабкоў Ігар

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Выдавец: ЛітРадыё

Выдавецкая сэрыя: ЛітРадыё

Памеры: 00:15:30

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2014 by Ігар Бабкоў, ЛітРадыё

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.litradio.by

Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, празаік. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомлі. Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008). Лаўрэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літара (2005). Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus 2009 (Уроцлаў). Аўтар трох кнігаў паэзіі “Solus Rex” (1991), “Герой вайны за празрыстасьць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў” і гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага”. Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за 2013 год за раман "Хвілінка: тры гісторыі".

Беларускія аўтары: Бабкоў Ігар

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

epub
Бабкоў Ігар, Вершы Францішка

Вершы Францішка

выпісы і адхіленні

Бабкоў Ігар

У мяне ёсць тэчка, якую я дастаю ў асаблівыя моманты свайго жыцця. Яна ляжыць у шафе, на самым дне, разам з іншымі паперамі, у якіх сабраныя артэфакты эпохаў. Дастаткова грубая, калі не сказаць разбухлая. Там многа ўсяго. Запісы размоваў, выпадковыя нататкі. Старонкі часопісаў з публікацыямі, выцінкі з газетаў. Фотаздымкі. Энцыклапедыя прамінулага, дзе сабраныя шмат якія выпадковыя і невыпадковыя рэчы. Я люблю пераглядаць яе змесціва: п... Болей »


Бабкоў Ігар, Беларусь – адзін верш, 04

Беларусь – адзін верш

Ігар Бабкоў

04

Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН Цэнтра. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі (Беларусь). Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008). Ларэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літа... Болей »


pdf
Бабкоў Ігар, Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб

Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб

Вершы

Бабкоў Ігар

Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьлядоўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі, перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён «нарэшце патрапіў дадому — у салодкую непрытомнасьць восені». Болей »


pdf
Бабкоў Ігар, Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў

Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў

Бабкоў Ігар

Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская «Наша Ніва», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», «Дзеяслоў». Асноўная адметнасьць кнігі – інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова «Беларусь». Болей »


pdf
Бабкоў Ігар, Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Раман у дзесяці гісторыях

Бабкоў Ігар

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.... Болей »


Бабкоў Ігар, Герой вайны за празрыстасьць

Герой вайны за празрыстасьць

Бабкоў Ігар

Бабкоў, Ігар, нарадзіўся ў 1964 г. у Гомлі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі) і тамсама асьпірантуру. Працуе ў Інстытуце філязофіі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Рэдагаваў часопіс “Фрагмэнты”. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: “Solus Rex” і “Герой вайны за празрыстасьць”; рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, кнігі “Філасофія Яна Снядэцкага”. Герой вайны за празрыстасьць ... Болей »


pdf
Бабкоў Ігар, Solus Rex

Solus Rex

вершы імпрэсіі калёквіюмы

Бабкоў Ігар

Ягоныя кветкі заўсёды красуюць увосень, цьмяна-барвовымі фарбамі плёну і адчаю, крыху падсьветленыя пашарэлымі бяліламі сьмерці. Восень — самы адданы яго чытач і перакладчык; яна пераклала Бадлера на дождж, на шэрань, на змоклыя парэнчы мастоў, вытлумачыла сьцішанымі, нясьпешнымі крокамі аматараў шпацыру, зрабіла падрадковыя заўвагі адценьнямі палай лістоты. З замілаваньнем гартае яна старонкі ягонае кнігі, пакідаючы маргіналіі, чыркаюч... Болей »