Полацкі музейны штогоднік

Полацкі музейны штогоднік

зборнік навуковых артыкулаў за 2011 г.

Развіццё навукі ў айчынных музеях на сучасным этапе адбываецца на двух узроўнях: у якасці навуковых дысцыплін, якія чэрпаюць у музейных зборах свае крыніцы ведаў, і на ўзроўні музеялогіі, якая пачала вылучацца ў самастойную навуковую галіну ў другой палове ХХ ст. У 1977 г. у рамках Міжнароднага камітэта музеяў (ІКОМ) была створана Камісія па музеялогіі. У выніку яе працы стала відавочным, што музеялогія валодае ўласным аб’ектам пазнання... Болей »


Станюта Аляксандр, Стэфанія

Стэфанія

Станюта Аляксандр

Народную артыстку Стэфанію Міхайлаўну Станюту ведаюць і любяць не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі. Яна адна са старэйшых майстроў сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За яе плячамі дзесяткі сыграных роляў у тэатры і кіно. Агромністы сцэнічны вопыт, доўгае, цікава пражытае жыццё. Якім яно было? Чым насычанае? Што хвалюе актрысу сягоння? Што засталося няспраўджаным, як міраж? Аб гэтым і шмат інш... Болей »


Лыч Леанід, Магільнае ў часы нямецкай акупацыі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 г.)

Магільнае ў часы нямецкай акупацыі (чэрвень 1...

Успаміны

Лыч Леанід

У кнізе ў форме ўспамінаў апавядаецца пра самыя трагічныя часы ў гісторыі мястэчка Магільнае, што ў многім характэрна і для бальшыні іншых населеных пунктаў Беларусі. Матэрыялы кнігі выклічуць зацікаўленасць найперш за ўсё ў тых, чыё жыццё так ці інакш звязанае з Магільным. З ёю карысна будзе пазнаёміцца таксама і тым, хто займаецца краязнаўствам. Болей »


Шатыловіч Дзмітры, Успаміны

Успаміны

1955-1988

Шатыловіч Дзмітры

спаміны людзі пішуць з даўніх вякоў, маючы ўнутраную патрэбу распавесці пра пражытае іншым, найперш сям’і. Але гэтае вось выданне - крыху асаблівае. У ім надрукаваны падрабязна спісаныя аўтарам успаміны з 1955-1988 г. г. і складзены як хроніка - быццам летапіс. Год за годам апісаныя тут скрупулёзна падабраныя падзеі з сямейнага ды прафесійнага жыцця аўтара, на фоне - што даволі арыгінальнае - адначасовых падзей у Польшчы і ў свеце. Адзн... Болей »


Маракоў Леанід, Толькі адна ноч

Толькі адна ноч

29 кастрычніка 1937 года. Мінск, унутраная турма НКВД

Маракоў Леанід

Сабраныя 29 кастрычніка 1937 года, у дзень Ленінскага камсамола і, напэўна, у гонар 20-годдзя кастрычніцкага перавароту, у сталіцы Беларусі Мінску адбылася акцыя, аналагаў якой яшчэ не ведала гісторыя чалавецтва. На працягу ночы былі расстраляны каля 100 грамадскіх, палітычных і культурных дзеячаў Беларусі. Па крупінках, на працягу дзесяці гадоў аўтар збіраў звесткі пра пакутнікаў. Спачатку былі адшуканы імёны чатырнаццаці закатаваных, ... Болей »


Мурзёнак Пётр, Адвечныя плыні

Адвечныя плыні

Кніга прозы

Мурзёнак Пётр

У кнігу “Адвечныя плыні” (27-ю ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. На вялікі жаль, няўмольны лёс перарваў творчыя задумы, якія былі ў запасе ў гэтага цудоўнага чалавека, ба... Болей »


Бяляцкі Алесь, Іртутнае срэбра жыцьця

Іртутнае срэбра жыцьця

Пралог: нататкі праваабаронцы

Бяляцкі Алесь

Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных паездак. Першыя лісты для гэтай кнігі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія — у чэрвені 2013, але зьмешчаны яны па храналогіі падзеяў,... Болей »


Баршчэўская Ніна, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Баршчэўская Ніна

Дысэртацыя прафэсара Варшаўскага ўнівэрсітэту Ніны Баршчэўскай першая спроба перадачы погляду беларускае эміграцыі на беларускую мову як нацыятворчы чыньнік, што будаваць тоеснасьць беларускага народу і дапамагаў, захаваць сваю адметнасьць як на чужыне гэтак і на Радзіме. Праца – гэта свайго роду ўдзячнасьць рупліўцам беларускае мовы, што знаходзячыся далёка ад Беларусі, намагаліся захаваць чысьціню роднае мовы. Прааналізаваўшы эмігранц... Болей »


Грахоўскі Сяргей, Споведзь

Споведзь

Аповесці i вершы

Грахоўскі Сяргей

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў. Болей »


Петручук Васіль, Пожня

Пожня

Петручук Васіль

Вобраз колішняй вёскі, яе тадышніх нораваў і псіхалогіі, светапогляду і спадзяванняў, беспамерна прэцыёзнейшым знаходжу я ў Петручуковай кніжцы чымсьці ў навуковым на гэту тэму, з чым дагэтуль даводзілася мне сутыкацца. Ён, Васіль, даў нам не звычайча ўспаміны, але і мастацка паглыблены, аналіз рэчаіснасці, на фоне якой набываем здольнасць разумець актуальны наш дзень, турботы ды радасці, удачы з марамі. Я ўдзячны яму за гэта! (Сакрат Я... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-60]   Наступная   Апошняя